Міхаіл Ільіч Марозаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Міхаіл Ільіч Марозаў
Дата нараджэння 24 студзеня 1922(1922-01-24)
Месца нараджэння Барысаў, Мінская вобласць
Дата смерці 18 лістапада 1943(1943-11-18) (21 год)
Месца смерці Карастышаўскі раён, Жытомірская вобласць
Грамадзянства
Прыналежнасць  СССР
Род войскаў артылерыя
Гады службы 19411945
Званне
Старшы лейтэнант
Старшы лейтэнант
Бітвы/войны Вялікая Айчынная вайна
Узнагароды і званні
Медаль «Залатая Зорка»
Ордэн Леніна

Міхаіл Ільіч Марозаў (19221943) — старшы лейтэнант Рабоча-сялянскай Чырвонай Арміі, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1943).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Міхаіл Марозаў нарадзіўся 24 студзеня 1922 года ў горадзе Барысаве (цяпер — Мінская вобласць Беларусі). Пасля заканчэння Барысаўскага педагагічнага вучылішча ў 1939 годзе працаваў настаўнікам у сельскай школе. У мае 1941 года Марозаў быў прызваны на службу ў Рабоча-сялянскую Чырвоную Армію. У 1942 годзе паскораным курсам ён скончыў Сумскае артылерыйскае вучылішча. З ліпеня таго ж года — на франтах Вялікай Айчыннай вайны[1].

Да жніўня 1943 года старшы лейтэнант Міхаіл Марозаў камандаваў 1-й батарэяй 886-га артылерыйскага палка 322-й стралковай дывізіі 17-га гвардзейскага стралковага корпуса 13-й арміі Цэнтральнага фронту. Вызначыўся падчас вызвалення Украінскай ССР. Батарэя Марозава з баямі ў жніўні-верасні 1943 года прайшла каля 450 кіламетраў, знішчыўшы 3 артылерыйскіх гармат, 1 мінамёт, 2 кулямёты, 7 аўтамашын, каля 460 салдат і афіцэраў праціўніка, адбіла пяць нямецкіх контратак. У баях на плацдарме на рацэ Сейм Марозаў быў паранены, але застаўся ў страю. Пад яго кіраўніцтвам батарэя паспяхова пераправілася цераз Дзясну і Дняпро і прыняла актыўны ўдзел у баях за захоп і ўтрыманне плацдармаў на іх заходніх берагах[1].

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 16 кастрычніка 1943 года за «паспяховае фарсіраванне ракі Дняпро на поўнач ад Кіева, трывалае замацаванне плацдарма на заходнім беразе р. Дняпро і праяўленыя пры гэтым адвагу і геройства» старшы лейтэнант Міхаіл Марозаў быў удастоены высокага звання Героя Савецкага Саюза. Ордэн Леніна і медаль «Залатая Зорка» ён атрымаць не паспеў, так як 18 лістапада таго ж года прапаў без вестак у баях пад Карастышавым[1].

У гонар Марозава названы вуліцы ў Луцку і Барысаве[1].

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Герои Советского Союза: Краткий биографический словарь / Пред. ред. коллегии И. Н. Шкадов. — М.: Воениздат, 1988. — Т. 2 /Любов — Ящук/. — 863 с. — 100 000 экз. — ISBN 5-203-00536-2.
  • Навечно в сердце народном. 3-е изд., доп. и испр. Минск, 1984.