Міхаіл Іосіфавіч Мікешын

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Міхаіл Іосіфавіч Мікешын
Фатаграфія
Дата нараджэння: 9 (21) лютага 1835
Месца нараджэння:
Дата смерці: 19 (31) студзеня 1896 (60 гадоў)
Месца смерці:
Месца пахавання:
Грамадзянства:
Род дзейнасці: скульптар, рысавальшчык
Вучоба:
Узнагароды:
ордэн Святога Уладзіміра 4 ступені
Commons-logo.svg Працы на Вікісховішчы

Міхаіл Іосіфавіч Мікешын (9 лютага 1835, в. Максімаўка, цяпер Клімавіцкага раёна — 19 студзеня 1896) — расійскі рысавальшчык і скульптар беларускага паходжання.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У 1843 годзе сям'я пераязджае ў Рослаўль. У 1843 годзе паступае ў пачатковае народнае вучылішча пры 3-класным павятовым вучылішчы. Схільнасці да малявання праявіліся вельмі рана, працаваць з алейнымі фарбамі хлопчыка вучыў вандроўны іканапісец Ціт Андроныч.

Пасля сканчэння павятовага вучылішча працаваў чарцёжнікам на будаўніцтве Маскоўска-Варшаўскай шашы. Здольнасці юнага мастака заўважыў А. А. Валяроўскі, начальнік канторы па будаўніцтве шашы. Заможны памешчык на свой кошт прывёз Мікешына ў Пецярбург, дзе 16-гадовы юнак быў залічаны ў Акадэмію Мастацтваў па батальным класе да прафесара Багдана Паўлавіча Вілевальдэ, дзе вучыўся ў 1852—1858 гадах. Гады вучобы вельмі плённыя ў дзейнасці Мікешына. Ён піша карціну пра конных грэнадзёраў, якая была ўдастоена малога сярэбранага медаля і куплена з выстаўкі расійскім імператарам. Наступныя поспехі і ўзнагароды: у 1854 годзе — вялікі срэбраны медаль, у 1856 — малы сярэбраны медаль. У 1858 годзе за карціну «Уезд графа Ціліі ў Магдэбург» — вялікі залаты медаль. За час навучання ў Акадэміі Мікешын атрымаў усе акадэмічныя узнагароды і быў удастоены звання класнага мастака I-й ступені з правам на шасцігадовае знаходжанне за мяжой на кошт дзяржавы. Але ў 1858 годзе быў аб'яўлены конкурс на праект помніка «Тысячагоддзе Расіі» для ўвядзення ў Ноўгарадзе. Перамог праект Мікешына. Нагляд за ўвядзеннем помніка быў даручаны аўтару. У 1862 годзе помнік урачыста адкрыты.

Скульптар не забываўся пра радзіму. Пад 1865 годам Мікешын апісвае наведванне Клімавіч, дзе жыла яго сястра, якая пазіравала для партрэтаў імператрыц і іх скульптурнага ўвасаблення. У Клімавічах скульптар быў запрошаны ў воінскую ўстанову на рэкруцкі набор. Мікешын не мог вытрымаць відовішча набору сялян у армію, ціха выйшаў, узяў альбом, аловак і намаляваў гэтыя сцэны з натуры. На працягу 27 гадоў, дзе б ні знаходзіўся, што б ні рабіў, Мікешын вяртаўся ў Клімавічы, пра якія пакінуў жывыя сведчанні эпохі, жыцця, быту жыхароў. Апошняя замалёўка Мікешына з Клімавіч тычацца 1892 года — «Паштовая эстафета».

У 1888 годзе па праекце Мікешына ўзведзены помнік Б. Хмяльніцкаму ў Кіеве, пасля — помнік Кацярыне II у Пецярбургу.

Меў сына — Барыса Міхайлавіча Мікешына, таксама скульптара.

Памёр 19 студзеня 1896 года, пахаваны ў Аляксандра-Неўскай лаўры на Нікольскіх могілках. Надмагільны помнік зроблены сынам Барысам у 1914 годзе.

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • Воспоминания художника. — Нёман № 11, 1969.

Зноскі

  1. Микешин Михаил Осипович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Мікешын Міхаіл Восіпавіч // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі: У 5-і т. Т. 3. Карчма — Найгрыш. — Мн.: БелЭн, 1986. — С. 519.
  • Осокин В. Михаил Осипович Микешин . 1836—1896 // С веком наравне: Книга о скульптуре. Т. 3. — М.: Молодая гвардия, 1974. — С. 140—155.
  • Рабцаў В. «Хачу славіць сваю Радзіму»: [Пра Мікешына М.] // Памяць: Гіст.- дакум. хроніка Клімавіцкага раёна. — Мн.: Універсітэцкае, 1995. — С. 131—133.
  • Рудкоўскі М. Нам засталася спадчына…: [Пра экспазіцыю, прысвечаную жыццю і творчасці М. Мікешына, якая адбылася у Клімавіцкім краязнаўчым музеі] // Магілёў. Праўда 1983. — 31 мая.
  • Савинов А. Микешин: (Альбом). — М., 1971.
  • Добровольский О.М. Микешин. — М., 2003. — 416 с., 8 с. ил.