Міхаіл Іосіфавіч Эрдман
Міхаіл Іосіфавіч Эрдман | |
---|---|
Дата нараджэння | 1886 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | невядома |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Бацька | Іосіф Антонавіч Эрдман[d] |
Дзеці | Эмір Міхайлавіч Эрдман[d] |
Род дзейнасці | навуковец |
Месца працы | |
Узнагароды |
Міхаіл Іосіфавіч Э́рдман (нар. 1886, в. Усушак, Быхаўскі павет, Магілёўская губерня — ?) — беларускі навуковец і дзяржаўны дзеяч.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Міхаіл Іосіфавіч Эрдман нарадзіўся ў 1886 годзе ў в. Усушак Быхаўскага павета Магілёўскай губерні[1]. Паходзіў са старажытнага шляхецкага роду Эрдманаў герба «Гербут» нямецкага паходжання.
Браў удзел у ваенных дзеяннях у час Першай сусветнай вайны. У 1917 годзе, пасля ранення на фронце, быў шпіталяваны, вярнуўся дадому, дзе ўступіў у шэрагі краснагвардзійскага атрада ў Чавусах[1].
У 1918 годзе прыняты ў партыю і ў маі 1919 года па першай партыйнай мабілізацыі зноў сышоў на фронт, дзе ўдзельнічаў у наступе на Варшаву і, у сувязі з раненнем, быў адпушчаны дадому. Пасля выздараўлення павятовы ваенкамат, праз павятовы камітэт партыі, накіраваў яго на працу ў міліцыю[1].
Прымаў непасрэдны ўдзел у барацьбе з бандытызмам, узначальваючы атрады ў гг. Быхаве, Рэчыцы. У 1922—1923 гадах начальнік Чавускай павятовай міліцыі[2]. У 1923 годзе працягваў барацьбу з бандытызмам, узначальваючы Клімавіцкую міліцыю[1]. Узначальваў аперацыю па ліквідацыі банды з 18 чалавек на чале з дэзерцірам Клыпчанкам, якая забівала актывістаў Савецкай улады, рабавала, тэрарызавала мясцовых жыхароў[3].
У 1924 годзе М. І. Эрдман з’яўляўся начальнікам Слуцкай акруговай міліцыі. Праз стан здароўя, падарванага двума раненнямі ў час ваенных дзеянняў, у 1925 годзе прыняў рашэнне аб сыходзе з міліцыі[1].
У далейшым ён займаўся навуковай дзейнасцю, працаваў на выкладчыцкіх і кіруючых пасадах у розных вышэйшых і сярэдніх спецыяльных навучальных установах СССР[1]. Да 1933 года ўзначальваў Магілёўскі інстытут свінагадоўлі, у 1933—1936 гадах — Віцебскі ветэрынарна-заатэхнічны інстытут[4], Клімавіцкі пчалярскі тэхнікум[5].
Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны[1].
Пахаваны на Чыжоўскіх могілках.
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Узнагароджаны ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга, Ганаровай граматай Вярхоўнага Савета БССР, медалямі «За абарону Масквы», «За перамогу над Японіяй» і іншымі[1].
Сям’я
[правіць | правіць зыходнік]У шлюбе з Рунцавай, ад якой меў дачку Юлію і сына Эміра.
Зноскі
- ↑ а б в г д е ё ж История Слуцкого РОВД Архівавана 2 лістапада 2018.
- ↑ 31 января — 100 лет со Дня образования Чаусской милиции!(недаступная спасылка)
- ↑ Поздравляем Климовичскую милицию со 100-летним юбилеем со Дня образования! Архівавана 22 снежня 2018.
- ↑ История учреждения образования «Витебская ордена „Знак Почета“ государственная академия ветеринарной медицины»
- ↑ Клімавіцкаму аграрнаму каледжу — 80!
- Нарадзіліся ў 1886 годзе
- Нарадзіліся ва Усушку
- Пахаваныя на Чыжоўскіх могілках
- Выкладчыкі Віцебскай дзяржаўнай акадэміі ветэрынарнай медыцыны
- Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
- Узнагароджаныя медалём «За абарону Масквы»
- Узнагароджаныя медалём «За перамогу над Японіяй»
- Узнагароджаныя Ганаровай граматай Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны
- Удзельнікі Першай сусветнай вайны
- Нарадзіліся ў Чавускім раёне
- Рэктары Віцебскай дзяржаўнай акадэміі ветэрынарнай медыцыны