Перайсці да зместу

Міхаіл Аляксандравіч Аўласевіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Міхаіл Аляксандравіч Аўласевіч
Дата нараджэння 20 чэрвеня 1939(1939-06-20)
Месца нараджэння
Дата смерці 11 сакавіка 2008(2008-03-11) (68 гадоў)
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці выкладчык універсітэта, мовазнавец
Месца працы
Навуковая ступень кандыдат філалагічных навук
Альма-матар
Узнагароды

Міхаіл Аляксандравіч Аўласевіч (20 чэрвеня 1939, в. Прошкі, Шаркаўшчынскі раён, Віцебская вобласць — 11 сакавіка 2008) — беларускі мовазнавец. Кандыдат філалагічных навук (1970), прафесар (1992).

Скончыла Станіславоўскую сямігодку, Полацкі педагагічны тэхнікум, Магілёўскі дзяржаўны педагагічны інстытут (спецыяльнасць «Беларуская і руская мова і літаратура», 1962), Інстытут мовазнаўства імя Я. Коласа АН БССР (аспірантура, спецыяльнасць «Беларуская мова», 1970).

Працаваў у Магілёўскім дзяржаўным універсітэце імя А. А. Куляшова (1962—2001, філалагічны факультэт, кафедра рускай мовы, прафесар, у 1972—1991 — прарэктар па вучэбнай рабоце, 1991—1994 — першы прарэктар, 1994—2001 — рэктар), Савеце Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь (2001—2004, намеснік старшыні).

Навуковыя інтарэсы: сучасныя руская і бларуская мовы (словаўтварэнне, сінтаксіс, методыка выкладання); лексікаграфія (руска-беларуская тэрміналогія); сацыяльная лінгвістыка.

Пахаваны ў г. Мінску.

  • Выдатнік народнай асветы БССР (1978)
  • Выдатнік народнай асветы СССР (1984)
  • Заслужаны работнік адукацыі БССР (1989)
  • Вводные компоненты предложения в белорусском литературном языке : автореферат диссертации … кандидата филологических наук / М. А. Авласевич. — Минск, 1970.
  • Аўласевіч Міхаіл Аляксандравіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 1996. — Т. 2. — С. 86.
  • Аўласевіч Міхаіл Аляксандравіч // Мовазнаўцы Магілёўскага дзяржаўнага універсітэта імя А. А. Куляшова : Агульнае і славянскае мовазнаўства (1930—2001) : біябібліяграфічны даведнік. — Магілёў, 2002. — С. 25—38.
  • Авласевич Михаил Александрович // Ученые МГУ имени А. А. Кулешова : биобиблиографический справочник. — Могилев, 2013. — С. 143—144.
  • Михаил Александрович Авласевич : биобиблиографический указатель / Могилевский государственный университет им. А. А. Кулешова; авторы-составители: А. А. Папейко, С. Н. Новикова. — Могилев, 2015.