Міхаіл Аляксандравіч Бакунін

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Міхаіл Бакунін
руск.: Михаил Александрович Бакунин
Bakunin Nadar.jpg
Імя пры нараджэнні: Міхаіл Аляксандравіч Бакунін
Дата нараджэння 18 (30) мая 1814[1][2][3]
Месца нараджэння
Дата смерці 19 чэрвеня (1 ліпеня) 1876[1] (62 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Краіна:
Бацька: Alexandre Bakounine[d]
Муж: Antonia Kwiatkowska[d]
Дзеці: Maria Bakunin[d]
Альма-матар:
Перыяд: 18401876
Значныя ідэі: анархіст, панславіст, адзін з ідэолагаў народніцтва
Подпіс: подпіс
Commons-logo.svg Міхаіл Аляксандравіч Бакунін на Вікісховішчы

Міхаіл Аляксандравіч Бакунін (1814, сяло Прамухіна, Наватаржоцкі павет, Цвярская губерня, Расійская імперыя1876, Берн, Швейцарыя), расійскі рэвалюцыянер, тэарэтык анархізму, адзін з ідэолагаў рэвалюцыйнага народніцтва.

У 1830-х гадах член кружка Н. С. Станкевіча. З 1840 за мяжой, удзельнік Рэвалюцыі 1848—1849 (Парыж, Дрэздэн, Прага). У 1851 выдадзены аўстрыйскімі ўладамі Расіі, пасажаны ў Петрапаўлаўскую, затым у Шлісельюургскую крэпасць, з 1857 у сібірскай ссылцы. У 1861 збег за мяжу, супрацоўнічаў з А. І. Герцэнам і Н. П. Агаровым. Арганізатар тайнага рэвалюцыйнага грамадства «Інтэрнацыянальнае братэрства» (18641865) і «Альянсу сацыялістычнай дэмакратыі» (1868). З 1868 член 1-га Інтэрнацыяналу, выступаў супраць К. Маркса і яго прыхільнікаў, у 1872 выключаны рашэннем Гаагскага кангрэса. Праца Бакуніна «Дзяржаўнасць і анархія» (1873) аказала вялікі ўплыў на развіццё народніцкага руху ў Расіі.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Пры напісанні гэтага артыкула выкарыстоўваўся матэрыял з Энцыклапедычнага слоўніка Бракгаўза і Ефрона (1890—1907).

Шаблон:Анархізм