Міхаіл Аляксандравіч Жылюк
| Міхаіл Аляксандравіч Жылюк | |
|---|---|
| Дата нараджэння | 27 кастрычніка 1948 (77 гадоў) |
| Месца нараджэння | |
| Краіна | |
| Альма-матар | |
| Месца працы | |
| Музычная дзейнасць | |
| Прафесіі | спявак |
| Інструменты | вакал |
| Узнагароды | |
Міхаіл Аляксандравіч Жылюк (нар. 27 кастрычніка 1948, сяло Багданаўна, Валачыскі раён, Хмяльніцкая вобласць) — беларускі спявак, Заслужаны артыст Беларускай ССР (1990), Заслужаны артыст Украіны (2008), лаўрэат міжнародных конкурсаў, саліст Нацыянальнага акадэмічнага тэатра оперы Рэспублікі Беларусь.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў Закарпацці. Бацька — украінец, маці — беларуска. У школе спяваў у хоры, музыцы спецыяльна не вучыўся. Пасля заканчэння школы паехаў у Мінск. Паступіў у кансерваторыю (правучыўся нядоўга). Па парадзе Міхаіла Акімавіча Зюванава перабраўся ў Маскву — у Маскоўскую кансерваторыю паступіў без музычнай адукацыі (вучоба — на падрыхтоўчым аддзяленні). Настаўнік — Народны артыст БССР Міхаіл Акімавіч Зюванаў. Пасля таго як скончыў Маскоўскую кансерваторыю, вярнуўся ў Мінск.
Заслужаным артыстам стаў праз 15 гадоў пасля пачатку працоўнай дзейнасці.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. – Мінск, 1998. – Т. 6. – С.468.