Міхаіл Аляксандравіч Мяльгуй

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Міхаіл Аляксандравіч Мяльгуй
Дата нараджэння 11 лістапада 1933(1933-11-11) (90 гадоў)
Месца нараджэння
Род дзейнасці фізік
Навуковая сфера прыкладная фізіка
Месца працы
Навуковая ступень доктар тэхнічных навук (1994)
Навуковае званне
  • прафесар[d] (1994)
Альма-матар
Прэміі
прэмія Савета Міністраў СССР Дзяржаўная прэмія БССР
Узнагароды

Міхаіл Аляксандравіч Мяльгу́й[1] (нар. 11 лістапада 1933) — вучоны ў галіне прыкладной фізікі, доктар тэхнічных навук (1994), прафесар (1995). Заслужаны вынаходнік БССР (1990).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў вёсцы Дубрава Ракаўскай гміны Маладзечанскага павета Віленскага ваяводства (зараз у Маладзечанскім раёне Мінскай вобласці Беларусі). Скончыў сярэднюю школу і паступіў на фізіка-матэматычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Універсітэт скончыў у 1956 годзе і працаваў настаўнікам у Крэўскай сярэдняй школе (у сучасным аграгарадку Крэва Смаргонскага раёна Гродзенскай вобласці). У 1958—1960 гадах праходзіў службу ў Савецкай Арміі. З сакавіка 1960 года па снежань 1961 года ў Беларускім дзяржаўным інстытуце народнай гаспадаркі — выкладчык, старшы выкладчык кафедры фізікі. Са снежня 1961 года ў Фізіка-тэхнічным інстытуце Акадэміі навук БССР, у лабараторыі фізічных праблем. У 1961—1964 годзе праходзіў навучанне ў аспірантуры. У 1964—1967 гадах працаваў начальнікам лабараторыі магнітных метадаў кантролю ў СКБ-3, потым — галоўным інжынерам і старшым навуковым супрацоўнікам Аддзела фізікі неразбураючага кантролю Акадэміі навук БССР. У 1967 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю. З 1970 года да выхаду на пенсію ў 1993 годзе М. А. Мяльгуй займаў пасаду загадчыка наноў створанай лабараторыі магнітных метадаў неразбураючага кантролю, а потым — галоўнага навуковага супрацоўніка Інстытута прыкладной фізікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

Навуковая і грамадская дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Аўтар навуковых прац па ўзаемасувязях магнітных і механічных уласцівасцей ферамагнітных матэрыялаў, магнітных метадах і сродках кантролю і інш. Распрацаваў фізічныя асновы метаду кантролю механічных уласцівасцей вырабаў з ферамагнітных сталей. Кіраваў падрыхтоўкай 6 кандыдацкіх дысертацый.

Сярод апублікаваных прац:

  • Физические методы неразрушающего контроля / Н. Н. Зацепин, А. А. Лухвич, М. А. Мельгуй; Акад. наук БССР, Отд. физики неразрушающего контроля. — Минск: Наука и техника, 1979.
  • Магнитный контроль механических свойств сталей / М. А. Мельгуй; под ред. Н. Н. Зацепина; Акад. наук БССР, Ин-т прикл. физики. — Минск: Наука и техника, 1980.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]