Міхаіл Аляксандравіч Ткачоў
Міхаіл Аляксандравіч Ткачоў | |
---|---|
Дата нараджэння | 10 сакавіка 1942 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 31 кастрычніка 1992[1] (50 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | гісторык, школьны настаўнік, палітык |
Навуковая сфера | археалогія і гісторыя |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар гістарычных навук |
Навуковае званне | |
Альма-матар |
|
Навуковы кіраўнік | Лаўрэнцій Сямёнавіч Абецэдарскі |
Вядомыя вучні | Алег Анатолевіч Трусаў, Аляксандр Канстанцінавіч Краўцэвіч і Генадзь Мікалаевіч Сагановіч |
Партыя | |
Член у | |
Узнагароды | |
Цытаты ў Вікіцытатніку | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Міхаіл Аляксандравіч Ткачоў (10 сакавіка 1942, Мсціслаў — 31 кастрычніка 1992[2], Мінск) — беларускі археолаг, гісторык. Спецыяліст па ваенна-абарончаму дойлідству Беларусі XIII—XVIII стагоддзяў. Пачынальнік гістарычнай археалогіі — новага напрамку гістарычных даследаванняў у Беларусі. Доктар гістарычных навук (1987), прафесар (1989).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся 10 сакавіка 1942 года ў Мсціславе.
Скончыў у 1964 годзе гістарычны факультэт БДУ. У 1964—1968 гадах працаваў настаўнікам гісторыі ў сярэдняй школе № 3 г. Жодзіна[3].
З 1968 года ў Інстытуце гісторыі АН Беларусі. Скончыў у 1971 годзе аспірантуру Інстытута гісторыі АН БССР. У 1972 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю па тэме «Ваеннае дойлідства Беларусі XIII—XVIII ст. (па помніках паўночна-заходняй і паўднёва-заходняй і Беларусі)»[3].
У 1971—1978 гадах старшы навуковы супрацоўнік сектара археалогіі Інстытута гісторыі АН БССР. У 1978—1989 гадах у ГрДУ імя Я. Купалы: прафесар, загадчык кафедры гісторыі СССР і БССР. У 1987 годзе абараніў доктарскую дысертацыю па тэме «Арганізацыя абароны гарадоў Беларусі XIV—XVIII ст.»[3].
З 1989 года загадчык рэдакцыі гісторыі Беларусі выдавецтва «Беларуская Энцыклапедыя» імя Петруся Броўкі, з красавіка 1992 года быў галоўным рэдактарам гэтага выдавецтва[4].
Заснавальнік (1986) і кіраўнік гісторыка-культурнага клуба «Паходня» (Гродна), які шмат зрабіў для вяртання Вялікага Княства Літоўскага ў гістарычную памяць[3].
Памёр 31 кастрычніка 1992 года ў Мінску. Пахаваны ў Мінску на Усходніх могілках.
Навуковая дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]Вывучаў ваенна-абарончае дойлідства, матэрыяльную культуру і архітэктуру гарадоў Беларусі XI—XVIII стагоддзяў: Віцебска, Гальшан, Гомеля, Гродна, Заслаўя, Камянца, Крэва, Ліды, Любчы, Міра, Навагрудка, Чачэрска і інш. Адзін з аўтараў кніг «Нарысы па археалогіі Беларусі» (ч. 2, 1972), «Гісторыя беларускага мастацтва» (т. 1—2, 1987—1988)[4]. Першым у беларускай гістарыяграфіі прасачыў генезіс, эвалюцыю і этапы развіцця замкаў і абарончых сістэм населеных пунктаў, а таксама арганізацыю абароны беларускіх гарадоў.
Ініцыятар стварэння энцыклапедыі «Археалогія і нумізматыка Беларусі», «Энцыклапедыі гісторыі Беларусі». Напісаў каля 200 навуковых прац.
Ушанаванне памяці
[правіць | правіць зыходнік]- У горадзе Гродна ў доме па адрасе праспект Будаўнікоў, 27, дзе жыў і працаваў М. Ткачоў, усталявана мемарыяльная дошка ва ўшанаванне памяці славутага вучонага. Згодна надпісу на дошцы: «у гэтым доме з 1978 па 1989 жыў і працаваў выдатны беларускі гісторык і палітычны дзеяч Міхась Ткачоў».
- Партрэт Міхася Ткачова выканаў мастак Алесь Цыркуноў[5].
Працы
[правіць | правіць зыходнік]Кнігі
[правіць | правіць зыходнік]- Абарончыя збудаванні заходніх зямель Беларусі XIII―XVIII стст. / М. А. Ткачоў; [рэд. П. А. Раппапорт]; АН Беларускай ССР, Ін-т гісторыі. — Мн.: Навука і тэхніка, 1978. — 141, [1] с.
- Ткачев, М. А. Военное зодчество Белоруссии XIII—XVIII в. (По памятникам Северно-Западной и Юго-Западной Белоруссии): Автореф. дис…. канд. ист. наук / АН БССР, Ин-т истории. — Мн., 1972. — 48 с.
- Замки Беларуси / М. А. Ткачев. — Мн.: Беларусь, 2007. — 200 с. — ISBN 978-985-01-0706-0
- Замкі Беларусі: (XIII―XVII ст.) / М. А. Ткачоў; [пад рэд. Ф. В. Барысевіча]; Беларускае добраахвотнае таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры. — Мн.: Полымя, 1977. — 82, [1] c.
- Замкі і людзі / М. А. Ткачоў; [пад рэд. Г. В. Штыхава]. — Мн.: Навука і тэхніка, 1991. — 182, [2] с. — ISBN 5-343-00880-1
- Паходня: Кн. публіцыстыкі / Міхась Ткачоў; Рэд.-склад. С. П. Самуэль; Навук. кансульт. В. У. Скалабан. — Мн.: БелЭн, 1994. — 286 с. — ISBN 5-85700-163-3
У сааўтарстве
[правіць | правіць зыходнік]- Вялікае мастацтва артылерыі: Казімір Семяновіч / А. М. Бельскі, М. А. Ткачоў. — Мн.: Навука і тэхніка, 1992. — 55, [1] c., 1 л. партрэт, [8] л. іл. — (Нашы славутыя землякі). — ISBN 5-343-00881-X
- Старажытны Мсціслаў / М. А. Ткачоў, А. А. Трусаў. — Мн.: Полымя, 1992. — 109, [1] с. — (Па родным краі).
- Страчаная спадчына / [Т. Габрусь, А. Кулагін, Ю. Чантурыя, М. Ткачоў; Уклад. Т. В. Габрусь]. — Мн.: Беларусь, 2003. — 350, [1] с. — ISBN 985-01-0415-5
Артыкулы
[правіць | правіць зыходнік]- Беларусь у войнах XI—XVII стст. // Беларуская мова і література ў школе. — 1990. — № 5. — С.
- Вайна Расіі з Рэччу Паспалітай 1654—1667 гг. / Міхась Ткачоў; Да друку падрыхтавалі В. Кушнер, С. Таляронак, В. Ткачова // Беларускі гістарычны часопіс. — 1993. — № 1 (1). — С. 83 — 90; № 2 (2). — С. 56 —.
- Гісторыя, якую вярнулі народу / М. А. Ткачоў // Помнікі гісторыі і культуры Беларусі. — 1975. — № 4. — С. 56 — 58.
- З гісторыі земляробства / М. А. Ткачоў // Помнікі гісторыі і культуры Беларусі. — 1982. — № 3. — С. 44 — 45.
- Лідскі замак / М. А. Ткачоў // Помнікі гісторыі і культуры Беларусі. — 1971. — № 2. — С. 13 — 18.
- Новая сустрэча з археалогіяй // Народная асвета. — 1975. — № 8. — С. 90 — 92.
- Новае пра Сафійскі сабор / М. А. Ткачоў // Помнікі гісторыі і культуры Беларусі. — 1972. — № 1. — С. 18 — 23.
- Новыя крыніцы па Беларускай археалогіі // Помнікі гісторыі і культуры Беларусі. — 1981. — № 2. — С. 46 — 47. — Рэцэнзія на кнігу: Поболь Л. Д. Древности Белоруссии в музеях Польши. Мн., 1979.
- Мая Гарадзеншчына // Маладосць. — 1992. — № 4. — С. 113—124.
У сааўтарстве
[правіць | правіць зыходнік]- Да пытання аб каменных умацаваннях Дольнага замка Віцебска / М. А. Ткачоў, Т. С. Бубенька // Гістарычна-археалагічны зборнік. — 1993. — Частка 2. — С. 153—161.
- Віцебскія бранзалеты / М. А. Ткачоў, Л. У. Калядзінскі // Помнікі гісторыі і культуры Беларусі. — 1984. — № 4. — С. 41 — 42.
- Касметыка ў старадаўнім Віцебску / М. Ткачоў, Л. Калядзінскі // Служба быту Беларусі. — 1982. — № 5. — С. 17.
- Лясны промысел у старажытным Віцебску / М.Ткачоў, Л.Калядзінскі // Родная прырода. — 1984. — № 3. — С. 15.
- Раскопкі на Верхнім замку / М.Ткачоў, Л.Калядзінскі // Помнікі гісторыі і культуры Беларусі. — 1984. — № 1. — С. 35 — 37.
- Рыбалоўства ў старажытным Віцебску / М.Ткачоў, Л.Калядзінскі // Родная прырода. — 1983. — № 2. — С. 23.
- Твор дробнай пластыкі XII—XVI стагоддзяў з Віцебска / М.Ткачоў, Л.Калядзінскі // Мастацтва Беларусі. — 1983. — № 6. — С. 57.
- Зброя і рыштунак вершніка з раскопак Крычава / М. А. Ткачоў, А. А. Мяцельскі // Гістарычна-археалагічны зборнік. — 1994. — № 4. С. 187—200.
- Ляхавіцкая фартэцыя / М. А. Ткачоў, С. Ф. Цярэхін // Помнікі гісторыі і культуры Ббеларусі. — 1973. — № 1. — С. 22 — 23.
Рэдактар
[правіць | правіць зыходнік]- Храналогія гісторыі Беларусі / [Склад.: В. В. Гетаў, М. І. Камінскі; Навук. рэд.: М. А. Ткачоў, І. П. Хаўратовіч. — Мн.: «Беларус. Савец. энцыкл.» імя П.Броўкі, 1989. — 235, [1] с. — (Энцыклапедычная бібліятэчка «Беларусь»).
- Храналогія гісторыі Беларусі / [Склад.: В. В. Гетаў, М. І. Камінскі; навук. рэд.: М. А. Ткачоў, І. П. Хаўратовіч]. — Мн.: БелЭн, 1992. — 193 с. — (Энцыклапедычная бібліятэчка «Беларусь»).
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ https://www.svaboda.org/a/768809.html
- ↑ https://www.svaboda.org/a/768809.html
- ↑ а б в г Марозаў 2022.
- ↑ а б Архітэктура Беларусі 1993.
- ↑ Міхась Ткачоў з Паходняй і Грамадой Архівавана 1 лістапада 2019. // мастак Алесь Цыркуноў
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- ТКАЧОЎ Міхаіл Аляксандравіч // Сучасныя беларускія даследчыкі гісторыі Вялікага Княства Літоўскага : біябібліяграфічны даведнік / С. П. Марозаў. — Гродна-Каўнас: ЮрСаПрынт, 2022. — 290 с. — ISBN 978-985-7257-57-7, 978-609-96340-1-2.
- Ткачоў Міхаіл Аляксандравіч // Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — ISBN 5-85700-078-5.
- Белазаровіч, В. А. Гістарыяграфія гісторыі Беларусі: дапаможнік па аднайменным курсе для студэнтаў спецыяльнасцяў 1-21.03.01 — 01 ― Гісторыя, 1- 02.01.02 — 04 ― Гісторыя. Замежная мова / В. А. Белазаровіч; Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Установа адукацыі «Гродзенскі дзяржаўны універсітэт імя Я. Купалы». — Гродна: ГрДУ, 2006. — 345 с. — ISBN 985-417-858-7
- Уліцёнак, А. Іншадумцы = Мыслящие иначе / Аляксандр Уліценак; [Прадм. В. У. Быкава]. — Мн.: Беларусь, 1991. — 309, [2] с. — ISBN 5-338-00851-3
- Чарняўскі М. М. Міхась Ткачоў — гісторык беларускі / М. М. Чарняўскі // Гістарычна-археалагічны зборнік. — 1993. — Частка 1. — С. 6—11.
- Чарняўскі М. М. Ткачоў Міхаіл Аляксандравіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 474. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- Чарняўскі М. Ткачоў Міхаіл Аляксандравіч // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 2001. — С. 515. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0214-8.
- Ткачоў М. А. // pawet.net
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]Міхаіл Аляксандравіч Ткачоў у Вікіцытатніку | |
Міхаіл Аляксандравіч Ткачоў на Вікісховішчы |
- Вучыў беларускай гісторыі Высоцкага. 15 фактаў пра Міхася Ткачова . сайт «Радыё Свабода» (31 кастрычніка 2019).
- Арлова Н.. Ткачоў Міхась . Даведнік Дэмакратычная апазыцыя Беларусі (1956-1991) (2 снежня 1999). Праверана 30 ліпеня 2009.
- Арлоў У.. Міхась Ткачоў . Імёны Свабоды. «Радыё Свабода» (29 марта 2006). Праверана 30 ліпеня 2009.
- Калядзінскі Л., Мяцельскі А., Семянчук А., Семянчук Г.. Навуковец. Грамадскі дзеяч. Настаўнік (недаступная спасылка). Castrum, urbis et bellum. «Камунікат» (2 снежня 2002). Архівавана з першакрыніцы 4 красавіка 2012.
- Семянчук Г.. Магутная постаць Ткачова . «Наша Ніва on-line» (12 сакавіка 2007). Праверана 1 лістапада 2019.
- Тамковіч А.. Міхась Ткачоў — вучоны і палітык (недаступная спасылка). Газета «Новы час» 05/2008 (11 - 17 лютага 2008). Архівавана з першакрыніцы 1 лістапада 2019. Праверана 1 лістапада 2019.
- В Минске отметят 60-летие со дня рождения Михася Ткачева(недаступная спасылка). «Деловая газета» (7 марта 2002). Архівавана з першакрыніцы 22 красавіка 2013. Праверана 30 ліпеня 2009.
- Нарадзіліся 10 сакавіка
- Нарадзіліся ў 1942 годзе
- Нарадзіліся ў Мсціславе
- Памерлі 31 кастрычніка
- Памерлі ў 1992 годзе
- Памерлі ў Мінску
- Пахаваныя на Усходніх могілках Мінска
- Выкладчыкі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы
- Супрацоўнікі Інстытута гісторыі НАНБ
- Супрацоўнікі выдавецтва «Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі»
- Дактары гістарычных навук
- Прафесары
- Выпускнікі гістарычнага факультэта БДУ
- Члены БСДГ
- Члены КПСС
- Члены Беларускага народнага фронту «Адраджэнне»
- Узнагароджаныя медалём Францыска Скарыны
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Гісторыкі Беларусі
- Археолагі Беларусі
- Грамадскія дзеячы Беларусі