Перайсці да зместу

Міхаіл Аляксандравіч Шавель

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Міхаіл Аляксандравіч Шавель
Дата нараджэння 5 жніўня 1949(1949-08-05)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 13 верасня 2021(2021-09-13)[2] (72 гады)
Грамадзянства
Адукацыя
Прафесія рэжысёр, мастацкі кіраўнік
Тэатр
Член у
Узнагароды
Заслужаны дзеяч культуры Рэспублікі Беларусь

Міхаіл Аляксандравіч Ша́вель[3] (5 жніўня 1949, Вільянава, Пружанскі раён, Брэсцкая вобласць13 верасня 2021) — беларускі тэатральны дзеяч, рэжысёр. Заслужаны дзеяч культуры Рэспублікі Беларусь (2000).

Скончыў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут у 1972 годзе. З 1972 года дырэктар Пружанскага раённага Дома культуры, з 1974 года ў Брэсцкім абласным Доме народнай творчасці, старшы інспектар упраўлення культуры, з 1976 года — памочнік намесніка старшыні Брэсцкага аблвыканкама. З 1980 года — дырэктар Брэсцкага абласнога тэатра лялек, з 1995 года — яго дырэктар-мастацкі кіраўнік.

Дзякуючы Шавелю ў Брэсцкім тэатры ўдала ўвасоблены на сцэне драматычныя творы Ніны Мацяш, Уладзіміра Ягоўдзіка, Галіны Васілеўскай, Нэлі Тулупавай, Уладзіміра Граўцова, Ігара Сідарука. Спектакль «Рыгорка — Ясная зорка» паводле п’есы Анатоля Вярцінскага з поспехам паказаны на сцэнах Беларусі, Германіі, Расіі і Украіны. З 1996 года — прэзідэнт аб’яднання «Беларускі цэнтр УНІМА». Аўтар ідэі і арганізатар правядзення штогадовага абласнога конкурсу «Берасцейскія зоркі», адзін з арганізатараў і кіраўнікоў міжнароднага фестывалю тэатраў драмы і лялек «Белая Вежа». З 1995 года ўзначальваў абласное аддзяленне грамадскага аб’яднання «Беларускі фонд культуры».

  1. а б Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.17: Хвінявічы — Шчытні — С. 355.
  2. а б Памяці Міхася Шавеля Праверана 1 лістапада 2024.
  3. БелЭн 2003.