Міхаіл Аляксеевіч Дзмітрыеў
| Міхаіл Аляксеевіч Дзмітрыеў | |
|---|---|
| Дата нараджэння | 1832 |
| Месца нараджэння | |
| Дата смерці | 26 мая 1873 |
| Месца смерці | |
| Месца пахавання | |
| Род дзейнасці | фалькларыст |
| Альма-матар | |
Міхаіл Аляксеевіч Дзмітрыеў (1832, Санкт-Пецярбург — 26 мая 1873, Гродна, Літоўскае генерал-губернатарства) — этнограф, фалькларыст, педагог. Дырэктар народных вучылішчаў Гродзенскай губерні, стацкі саветнік.
Жыццяпіс
[правіць | правіць зыходнік]Скончыў Галоўны педагагічны інстытут у Пецярбургу. З 1853 года настаўнік Навагрудскага дваранскага вучылішча, затым старшы настаўнік рускай славеснасці Навагрудскай гімназіі. У 1861—1863 гадах старшы настаўнік рускай славеснасці ў 1-й Віленскай гімназіі, з 1863 — інспектар Віленскай прагімназіі, з 1866 — дырэктар зноў адкрытай Навагрудскай гімназіі. У 1867—1873 гадах — першы дырэктар Гродзенскай дырэкцыі народных вучылішч. Член Рускага геаграфічнага таварыства. Пахаваны ў Гродна на праваслаўных могілках каля Свята-Марфінскай царквы[1], злева ад яе алтарнай часткі, на вуліцы Іерусалімскай (цяпер вул. Антонава).
Дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]Даследаваў матэрыяльную і духоўную культуру сялян Гродзенскай губерні. Збіраць фальклор пачаў у 1850-я гады, Міхаіл Дзмітрыеў аўтар рукапісу Імператарскай Акадэміі навук «Алфавітны паказальнік асаблівых слоў і казак сялян Навагрудскага павета» (1858). Работа Дзмітрыева як фалькларыста-збіральніка была даволі плённай, з 1860-х гадоў вялікая колькасць артыкулаў з яго матэрыяламі ў друку, яны выходзілі ў рэгіянальных губернскіх ведамасцях, у тым ліку і ў Гродзенскіх губернскіх ведамасцях.
Шырока вядомы сталі працы Міхаіла Дзмітрыева: «Вясельны абрад у вёсках Навагрудскага павета», «Некалькі звестак пра дамашні побыт сялян Паўночна-Заходніх губерняў» (яе якасць і каштоўнасць адзначыў Яўхім Карскі), «Збор песень, казак, абрадаў і звычаяў сялян Паўночна-Заходняга краю» (Вільня, 1869), «Абрады і звычаі заходне-рускіх сялян», «Вопыт збірання песень і казак сялян Паўночна-Заходняга краю». Казкі, сабраныя Дзмітрыевым, былі ўключаны ў самы аўтарытэтны зборнік народных казак «Рускія народныя казкі» А. М. Афанасьева (напрыклад, № 5, 26, 91, 126, 134).
Частка рукапісаў Дзмітрыева зберагаецца ў архіве Рускага геаграфічнага таварыства, бібліятэцы РАН у Санкт-Пецярбургу і ў Цэнтральным гістарычным архіве Літвы (Вільнюс). Асобныя адбіткі артыкулаў Дзмітрыева з Гродзенскіх губернскіх ведамасцей зберагаюцца ў Дзяржаўнай публічнай бібліятэцы імя М. Я. Салтыкова-Шчадрына ў Санкт-Пецярбургу і Расійскай дзяржаўнай бібліятэцы ў Маскве.
Прызнанне
[правіць | правіць зыходнік]За навуковую дзейнасць Міхаіл Дзмітрыеў узнагароджаны срэбным медалём Рускага Імператарскага геаграфічнага таварыства.
Бібліяграфія
[правіць | правіць зыходнік]- Несколько сведений о домашнем быте крестьян Северо-Западных губерний // Виленский Вестник. — 1869. — № 8.
- Обряды и обычаи западно-русских крестьян // Гродненские губернские ведомости. — 1867. — № 30-40, 42-43.
- Опыт собрания песень и сказок крестьян Северо-Западного края. — Гродно: Губернская типография, 1868. — 180 с.
- Свадебный обряд в деревнях Новогрудского уезда // Минские Губернские Ведомости. — 1867. — № 9.
- Собрание песень, сказок, обрядов и обычаев крестьян Северо-Западного края. — Вильно, 1869.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Гродзенскае Панямонне // Традыцыйная мастацкая культура беларусаў. — Т. 3. — Мінск, 2006. — С. 113.
- Черепица В. Н. Гродненский православный некрополь (с древнейших времен до наших дней). — Гродно: ГрГУ, 2001.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- К биографии Михаила Алексеевича Дмитриева (руск.). Славяно-исламская академия (12 сакавіка 2020). Праверана 12 верасня 2025.
- М.А. Дмитриев в Новогрудской и Виленской гимназиях (руск.). Славяно-исламская академия (25 лютага 2020). Праверана 12 верасня 2025.
- М.А. Дмитриев во главе Гродненской дирекции народных училищ (руск.). Славяно-исламская академия (26 лютага 2020). Праверана 12 верасня 2025.
- Этнографические публикации М.А. Дмитриева (руск.). Славяно-исламская академия (13 лютага 2020). Праверана 12 верасня 2025.
- Тэг "Дмитриев М.А." на сайце (руск.). Славяно-исламская академия (25 студзеня 2024). Праверана 12 верасня 2025.