Міхаіл Аляксеевіч Козыраў
Jump to navigation
Jump to search
Міхаіл Аляксеевіч Козыраў | |
---|---|
Дата нараджэння | 10 жніўня 1937 (83 гады) |
Месца нараджэння | |
Род дзейнасці | хірург |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар медыцынскіх навук |
Альма-матар |
Міхаіл Аляксеевіч Козыраў (нар. 10 жніўня 1937 г., в. Вялікае Бушкава, Магілёўскі раён) — беларускі вучоны ў галіне хірургіі. Доктар медыцынскіх навук (1985), прафесар (1990).
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Скончыў Мінскі медыцынскі інстытут (1962), з 1980 г. працуе ў ім. Працоўная дзейнасць: фельчар Парэчскай участковай бальніцы Гродзенскай вобласці, урач-хірург, аспірант МДМІ, загадчык хірургічнага аддзялення 2-й клінічнай бальніцы Мінска, дацэнт, прафесар МДМІ. Кандыдат, доктар медыцынскіх навук. Аўтар больш 120 навуковых прац, 2-х манаграфій па хірургіі жоўцёвых праток і падстраўнікавай залозы, печані, язвавай хваробы, хранічнай дуаданальнай непраходнасці.
Зноскі
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Козыраў Міхаіл Аляксеевіч //Беларуская энцыклапедыя: У 18т. Т8 Канто — Кулі /Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.:БелЭН, 1999. — с.377.