Міхаіл Амосавіч Высагорац

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Міхаіл Амосавіч Высагорац
Дата нараджэння 2 снежня 1920(1920-12-02)
Месца нараджэння в. Дукоўшчына, Бешанковіцкі раён, Віцебская вобласць
Дата смерці 22 красавіка 1996(1996-04-22) (75 гадоў)
Месца смерці пас. Шахаўская  (руск.), Маскоўская вобласць
Месца пахавання
Альма-матар
Грамадзянства
Прыналежнасць Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік
Род войскаў інжынерныя войскі
Гады службы 19401945
Званне
Капітан
Капітан
Бітвы/войны Вялікая Айчынная вайна
Узнагароды і званні
Медаль «Залатая Зорка»
Ордэн Леніна  — 1944 Ордэн Чырвонага Сцяга  — 1945 Ордэн Айчыннай вайны I ступені — 1985 Ордэн Чырвонай Зоркі  — 1944
Медаль «За адвагу» — 1943
Медаль «За абарону Севастопаля»
Медаль «За абарону Севастопаля»
Медаль «За ўзяцце Берліна»
Медаль «За ўзяцце Берліна»
Медаль «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»

Міхаіл Амосавіч Высагорац (19 лістапада 1920, в. Дукоўшчына, Бешанковіцкі раён, Віцебская вобласць — 22 красавіка 1996, пас. Шахаўская  (руск.), Маскоўская вобласць) — капітан Рабоча-сялянскай Чырвонай Арміі, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1944)[1].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў сялянскай сям'і. Скончыў дзесяць класаў школы, потым у 1940 годзе — Віцебскі настаўніцкі інстытут[1]. У лістападзе 1940 года Высагорац быў прызваны на службу ў Рабоча-сялянскую Чырвоную Армію. У 1941 годзе ён скончыў Маскоўскае ваенна-інжынернае вучылішча  (руск.).

З 1941[1] года на франтах Вялікай Айчыннай вайны. Быў курсантам інжынернай роты, затым камандаваў сапёрнай і мотаінжынернай ротамі. Ваяваў у складзе Прыморскай арміі, Варонежскага, 1-га Украінскага, 1-га Беларускага франтоў[1].

Прымаў удзел у спецзаданнях па падрыву важных аб'ектаў у Калужскай вобласці, абароне Севастопаля, баях за Варонеж, Варонежска-Касторненскай аперацыі, Курскай бітве, Харкаўскай аперацыі, Праскураўска-Чарновіцкай, Львоўска-Сандамірскай, Вісла-Одэрскай аперацыях, штурме Берліна.

Да ліпеня 1944 года гвардыі капітан Міхаіл Высагорац камандаваў інжынернай ротай 13-га гвардзейскага асобнага мотаінжынернага батальёна 17-й мотаінжынернай брыгады 1-й гвардзейскай танкавай арміі 1-га Украінскага фронту. Вызначыўся падчас вызвалення Польшчы[2] ў 1944 годзе пры разведцы і будаўніцтве паромнай пераправы цераз р. Днестр (24.3.1944), мастоў цераз р. Прут (29.3.1944), Заходні Буг (19.7.1944), Сан (24.7.1944) і Віслу (1-5.8.1944). Нягледзячы на масіраваны варожы агонь, ён асабіста кіраваў дзеяннямі сваёй роты на перадавой[1][2].

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 23 верасня 1944 года за «ўзорнае выкананне баявых заданняў камандавання на фронце барацьбы з нямецкімі захопнікамі і праяўленыя пры гэтым мужнасць і гераізм» гвардыі капітан Міхаіл Высагорац быў удастоены высокага звання Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна і медалі «Залатая Зорка» пад нумарам 4583[2].

У 1945 годзе Высагорац быў звольнены ў запас. З 1947 працаваў у будаўнічых арганізацыях[1]. У 1957 годзе ён скончыў горны тэхнікум, пасля чаго працаваў у Навакузнецку начальнікам вытворча-тэхнічнага аддзела шахтабудаўнічага ўпраўлення № 8 трэста «Куйбышевуголь». З 1974 года Высагорац пражываў і працаваў у пасёлку Шахаўская Маскоўскай вобласці. Памёр 22 красавіка 1996 года, пахаваны ў Шахаўской[2].

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Акрамя звання Героя Савецкага Саюза быў таксама ўзнагароджаны ордэнамі Чырвонага Сцяга, Айчыннай вайны 1-й ступені, Чырвонай Зоркі, а таксама шэрагам медалёў[2].

Зноскі

  1. а б в г д е Высогорец Михаил Амосович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 130. — 737 с.
  2. а б в г д Міхаіл Амосавіч Высагорац на сайце «Героі краіны»

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Герои Советского Союза: Краткий биографический словарь / Пред. ред. коллегии И. Н. Шкадов. — М.: Воениздат, 1987. — Т. 1 /Абаев — Любичев/. — 911 с. — 100 000 экз. — ISBN отс., Рег. № в РКП 87-95382.