Перайсці да зместу

Міхал Антоні Радзівіл

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Міхаіл Антоній Радзівіл)
Міхал Антоні Радзівіл
польск.: Michał Antoni Radziwiłł
крайчы вялікі літоўскі
31 кастрычніка 1709 — 29 жніўня 1721
Папярэднік Ян Мікалай Радзівіл
Пераемнік Марцін Мікалай Радзівіл

Нараджэнне 1 кастрычніка 1687(1687-10-01)[1]
Смерць 29 жніўня 1721(1721-08-29)[2] (33 гады)
Род Радзівілы
Бацька Дамінік Мікалай Радзівіл[3]
Маці Ганна Марыяна з Палубінскіх[d]
Жонка Марцыяна з Сясіцкіх[d][4][3]
Дзеці Леан Міхал Радзівіл[3], Ізабела з Радзівілаў[d][3][5] і Марыяна з Радзівілаў[d][3]
Грамадзянства
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Князь Міхал Антоні Радзівіл (польск.: Michał Antoni Radziwiłł; 1 кастрычніка 1687, Клецк — 29 жніўня 1721) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага, крайчы вялікі літоўскі (з 1706), староста лідскі, вількамірскі, ковенскі, мяцельскі і неманоіцкі. Родапачынальнік шыдлавецкай лініі Радзівілаў, буйны землеўладальнік.

Малодшы сын канцлера вялікага літоўскага Дамініка Мікалая Радзівіла (1653—1697) і яго першай жонкі князёўны Ганны Марыяны Палубінскай.

У дзесяцігадовым узросце застаўся сіратой. Апекуном малодшых — Міхала Антонія і Мікалая Фаўсціна стаў старэйшы брат Ян Мікалай Радзівіл. Пасля смерці бацькі ў спадчыну Міхалу Антонію дастаўся горад Шыдловец з наваколлямі ў Сандамірскім ваяводстве.

Пра жыццё і дзейнасць Міхала Антонія вядома мала. У хроніках горада Шыдлоўца захаваліся запісы пра тое, што ў 1711 годзе ён звяртаўся за атрыманнем згоды біскупа кракаўскага на будаўніцтва сінагогі. Паводле афіцыйных звестак, яўрэйская абшчына ў Шыдлоўцы была заснавана ў тым жа годзе. Затым там пабудавалі сінагогу і будынак для правядзення рытуальнага абраду абмывання, заклалі яўрэйскія могілкі[6].

У 1704 годзе Міхал Антоні пабраўся шлюбам з Марцыянай Сясіцкай. У сям'і нарадзілася двое дзяцей — дачка Ізабела (1711—1761), якая пасля выйшла замуж за кашталяна троцкага і пісара вялікага літоўскага Тадэвуша Францішка Агінскага і сын-спадчыннік Леан Міхал (1722—1751), які нарадзіўся ўжо пасля смерці бацькі, з-за чаго яму далі мянушку Паграбовец.

Шлюб з Марцыянай Сясіцкай значна пашырыў зямельныя надзелы Радзівіла за кошт прынесенага пасагу, у прыватнасці, сяло Паланечка (цяпер Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці) і іншыя маёнткі ў Наваградскім ваяводстве.

Зноскі

  1. Urzędnicy Wielkiego Księstwa Litewskiego. Spisy, t. I, Województwo wileńskie XIV‒XVIII wiek / пад рэд. A. RachubaWarszawa: Wydawnictwo DiG, 2004. — С. 388. — 764 с. — ISBN 83-7181-305-8
  2. Senatorowie i dygnitarze Wielkiego Księstwa Litewskiego 1386—1795 / пад рэд. J. WolffKraków: 1885. — С. 230.
  3. а б в г д Radziwiłłowie herbu TrąbyWarszawa: Archiwum Główne Akt Dawnych, Wydawnictwo DiG, 1996. — 67 с. — ISBN 83-85490-62-0
  4. Urzędnicy Wielkiego Księstwa Litewskiego : spisy. T. 9, Województwo mścisławskie XVI‒XVIII wiek / пад рэд. А. РахубаWarszawa: 2019. — С. 76. — ISBN 978-83-65880-76-5
  5. Kniaziowie litewsko-ruscy od końca czternastego wieku / пад рэд. J. WolffWarszawa: 1895. — С. 325.
  6. Struktura i zadania szydłowieckiej gminy żydowskiej od jej początków do dwudziestolecia międzywojenneg(недаступная спасылка)o