Міхаіл Барысавіч Кроль

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Міхаіл Барысавіч Кроль
Mikhail B. Kroll.jpg
Дата нараджэння 2 сакавіка 1879(1879-03-02)
Месца нараджэння
Дата смерці 6 жніўня 1939(1939-08-06)[1] (60 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці урач
Навуковая сфера Неўралогія
Месца працы Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, Мінскі медыцынскі інстытут, Усесаюзны інстытут эксперыментальнай медыцыны
Навуковая ступень доктар медыцынскіх навук
Альма-матар
Вядомыя вучні Д. А. Маркаў[2]
Партыя

Міхаіл Барысавіч Кроль (2 сакавіка 1879, Мінск — 6 жніўня 1939) — беларускі неўрапатолаг. Акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1931), член-карэспандэнт АН СССР (1939), доктар медыцынскіх навук (1918), прафесар (1921). Заслужаны дзеяч навукі БССР (1931). 

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Маскоўскі ўніверсітэт (1901). У 1923—1932 гг. загадчык кафедры, дэкан медыцынскага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, у 1930—1932 гг. дырэктар Мінскага медыцынскага інстытута. З 1933 г. дырэктар клінікі нервовых хвароб Усесаюзнага інстытута эксперыментальнай медыцыны. У 1935—1939 гг. адказны рэдактар ​​часопіса «Неўрапаталогія і псіхіятрыя».

Заснавальнік беларускай школы неўрапатолагаў. У клінічнай практыцы выкарыстаў метад хранаксіі, які дазваляе даследаваць тонкія функцыі нервовай сістэмы. Звярнуў увагу на ўзаемную абумоўленасць гнозісу, праксісу і маўлення. На клінічным матэрыяле паказаў значэнне адаптацыйнай ролі вегетатыўнай нервовай сістэмы. Займаўся віруснымі нейраінфекцыямі (шаленства, сыпны тыф, праказа), вывучаў тайговы энцэфаліт.

Асноўныя працы[правіць | правіць зыходнік]

  • Невропатологические синдромы. 2 изд. М.; Л.: Биомедгиз, 1936.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1999. — Т. 8. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0144-3.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]