Міхаіл Васілевіч Водчыц

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Міхаіл Васілевіч Водчыц
Род дзейнасці інжынер у цывільным будаўніцтве
Дата нараджэння 10 мая 1955(1955-05-10) (68 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Альма-матар
Узнагароды і прэміі

Міхаіл Васілевіч Вочыц (1955 —) — беларускі інжынер-будаўнік і гаспадарчы дзеяч. Заслужаны будаўнік Рэспублікі Беларусь (2013)[1].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Брэсцкі інжынерна-будаўнічы інстытут. Працаваў у ПМК-31 сістэмы «Галоўпалессеводбуд» у Пінску, Пінскім гаркаме партыі ў якасці інструктара арганізацыйнага аддзелу[1].

У 1990-м узначаліў пінскую ПМК-28, дзе прапрацаваў 12 гадоў. ААТ «Будтрэст № 8» узначальваў з 2002 года[1].

У чэрвені 2016 года пайшоў у адстаўку з пасады гендырэктара будтрэста. Апошняе месца працы — в. а. гендырэктара РУП «Белбудцэнтр»[1].

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

У 2011 годзе быў названы «Кіраўніком года» ў рэспубліканскім галіновым конкурсе «За лепшае дасягненне ў будаўнічай галіне Рэспублікі Беларусь». Два гады запар — у 2012-м і 2013-м — станавіўся Чалавекам года па версіі Брэсцкага аблвыканкама. У 2013 годзе ўдастоены ганаровага звання «Заслужаны будаўнік Рэспублікі Беларусь»[1].

Зноскі