Міхаіл Васілевіч Падгайны

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Міхаіл Васілевіч Падгайны
Сцяг2-і Міністр інфармацыі Беларусі
24 верасня 2001 — 6 жніўня 2003
Прэзідэнт Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка
Кіраўнік урада Генадзь Васілевіч Навіцкі
Папярэднік Анатоль Іванавіч Бутэвіч
Пераемнік Уладзімір Васілевіч Русакевіч
Сцяг сакратар ЦК ЛКСМБ
1977 — 1989
Сцяг старшыня Дзяржаўнага камітэта па друку
1997 — 2001
Сцяг генеральны дырэктар рэспубліканскага аб'яднання «Белсаюздрук»
2003 — 2004

Нараджэнне 5 студзеня 1954(1954-01-05) (70 гадоў)
Адукацыя
Дзейнасць дзяржаўны дзеяч

Міхаіл Васільевіч Падгайны (нар. 5 студзеня 1954, в. Ізбішча Пухавіцкага раёна, Мінская вобласць) — беларускі дзяржаўны дзеяч.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Мінскі радыётэхнічны інстытут (1971) і Акадэмію грамадскіх навук пры ЦК КПСС (1991). Працаваў інжынерам-тэхнолагам Мінскага вытворчага аб'яднання вылічальнай тэхнікі.

У 19771989 — працаваў у камсамоле, прайшоў шлях ад інструктара Савецкага райкама г. Мінска да сакратара ЦК ЛКСМБ.

У 1989—1991 — Быў інспектарам Мінскага абкама КПБ, другім сакратаром Першамайскага райкама КПБ г. Мінска.

У 1991—1995 —намеснік міністра культуры, старшыня Камітэта па справах моладзі пры Савеце Міністраў Беларусі.

У 1995—1996 — кіраўнік праграмы «Рэспубліканскі цэнтр інфармацыі ЮНЕСКА».

У 1996—1997 — начальнік галоўнага ўпраўлення грамадска-палітычнай інфармацыі Адміністрацыі прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

У 1997—2001 — старшыня Дзяржаўнага камітэта па друку.

У 2001—2003 — міністр інфармацыі Рэспублікі Беларусь.

У 2003—2004 — генеральны дырэктар рэспубліканскага аб'яднання «Белсаюздрук» Міністэрства інфармацыі.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Падгайны Міхаіл Васільевіч // Хто ёсць хто ў Беларусі / Укл.: Л. А. Андросік, В. Ф. Голубеў, К. А. Заброцкая [і інш.]. — Вільня, 2007. — 256 с. — С. 155.