Міхаіл Васілевіч Рытаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Міхаіл Васілевіч Рытаў
Дата нараджэння 4 (16) студзеня 1846
Месца нараджэння
Дата смерці 17 красавіка 1920(1920-04-17)[1] (74 гады)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці аграном
Навуковая сфера батаніка, аграномія, раслінаводства, агародніцтва і пладаводства
Месца працы
Альма-матар
Узнагароды
ордэн Святой Ганны 2 ступені ордэн Святога Станіслава 2 ступені ордэн Святой Ганны 3 ступені ордэн Святога Станіслава 3 ступені

Міхаіл Васілевіч Ры́таў (16 студзеня 1846, г. Наваміргарад, Кіраваградская вобласць, Украіна — 17 красавіка 1920[2]) — беларускі вучоны-аграном, адзін з заснавальнікаў навуковага агародніцтва і пладаводства на Беларусі.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Маскоўскі ўніверсітэт (1878). З 1879 года ў Горы-Горацкай земляробчай школе, з 1919 года прафесар Горы-Горацкага земляробчага інстытута.

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Навуковы працы па біялогіі агароднінных і пладовых раслін. Паказаў магчымасць вегетатыўнай гібрыдызацыі і стварэння новых сартоў спосабам адбору іх пры вырошчванні ў адпаведных умовах, прапанаваў насеннае размнажэнне яблыні, вывучаў уплыў прышчэпы на прышчэпах. Арганізаваў першы пладовы гадавальнік, памалагічны сад і доследнае поле для вывучэння агароднінных культур.

Асноўныя публікацыі[правіць | правіць зыходнік]

  • Краткий учебник огородничества и плодоводства. Ч. 1—2. — СПб, 1895—1896.
  • Общее учение о возделываемых растениях — М., 1896.
  • Руководство к огородничеству: Избранные труды — СПб, 1897—1899. — Вып. 1—3. — М., 1956.
  • Русские яблоки. — М., 1960.

Зноскі

  1. а б в Рытов Михаил Васильевич // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  2. БелЭн 2001.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Рытаў Міхаіл Васілевіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 13. — С. 521. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0216-4 (т. 13).
  • Бердышев, А. П. Михаил Васильевич Рытов — русский агробиолог. — М.: 1951. (руск.)
  • Добролюбов, Н. Н., Лившиц, В. М. Агроном, философ, педагог // Белорусская сельскохозяйственная академия. Памятники и памятные места. — Минск: 1990. — С. 45—47. (руск.)
  • Лившиц, В. М., Цыганов, А. Р. Выдающийся учёный М. В. Рытов // в сб.: Роль Белорусской сельскохозяйственной академии в развитии овощеводства. — Горки: 1997. (руск.)
  • Ліўшыц, У. М. Адданы выключна адной сваёй справе / Раскопкі вакол Горацкага Парнаса. — Горкі: 2001. — С. 83—89.

Славутасці[правіць | правіць зыходнік]