Міхаіл Васільевіч Аўдзееў, пісьменнік

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Міхаіл Васільевіч Аўдзееў, пісьменнік
Mikhail avdeev.jpg
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння:

28 верасня (10 кастрычніка) 1821[1]

Месца нараджэння:

Арэнбург, Расійская імперыя[1]

Дата смерці:

1 (13) лютага 1876[1] (54 гады)

Месца смерці:

Санкт-Пецярбург, Расійская імперыя[1]

Пахаванне:

Літаратарскія масткі[d]

Літаратурная дзейнасць
Род дзейнасці:

раманіст, драматург і літаратурны крытык

Мова твораў:

руская мова

Міхаіл Васільевіч Аўдзееў (28 верасня (10 кастрычніка) 1821, Арэнбург — 1 (13) лютага 1876, Санкт-Пецярбург) — рускі пісьменнік і літаратурны крытык.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Паходзіў са старажытнага і заможнага казацкага роду. Першапачатковую адукацыю атрымаў дома пад кіраўніцтвам Тамаша Зана, сасланага па справе філаматаў. Вучыўся ва Уфімскай гімназіі і ў Пецярбургскім інстытуце інжынераў шляхоў зносін.

Аўдзееў — сучаснік і паплечнік Тургенева, які карыстаўся значнай вядомасцю. Дэбютаваў у друку ў 1838 аповяданнем «Стальное кальцо». Асаблівую цікавасць выклікалі яго: «Тамарын» (1852), з яго новым тыпам дзелавога чалавека, ідучага на змену бліскучым, але нікчэмным Пячорыным, і «Падводны камень» (1860), які трактуе пытанні свабоднага кахання. Месца дзеяння раманаў Аўдзеева — дваранскія гнёзды з бясконцымі спрэчками герояў, выхаваных у ціхай утульнасці памешчычага жыцця і ва ўніверсітэцкіх кружках. Гэтыя новыя людзі справы слаба ўдаюцца пісьменніку; яго ідэі эмансіпацыі жанчын не ідуць далей свабоды палавых адносін. Варта адзначыць таксама кнігу «Наша грамадства ў героях і гераінях літаратуры за 50 гадоў (18201870)», выдадзеную ў 1874 і 1907.

Зноскі