Міхаіл Васільевіч Аўдзееў (пісьменнік)
Міхаіл Васільевіч Аўдзееў | |
---|---|
![]() | |
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 28 верасня (10 кастрычніка) 1821[1], 10 кастрычніка 1821[2] ці 1821[3] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 1 (13) лютага 1876[1], 13 лютага 1876[2] ці 1876[3] |
Месца смерці | |
Пахаванне | |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | раманіст, драматург, літаратурны крытык, пісьменнік |
Жанр | апавяданне, аповесць і раман |
Мова твораў | руская |
Міхаіл Васільевіч Аўдзееў (28 верасня (10 кастрычніка) 1821, Арэнбург — 1 (13) лютага 1876, Санкт-Пецярбург) — рускі пісьменнік і літаратурны крытык.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Паходзіў са старажытнага і заможнага казацкага роду. Першапачатковую адукацыю атрымаў дома пад кіраўніцтвам Тамаша Зана, сасланага па справе філаматаў. Вучыўся ва Уфімскай гімназіі і ў Пецярбургскім інстытуце інжынераў шляхоў зносін.
Аўдзееў — сучаснік і паплечнік Тургенева, які карыстаўся значнай вядомасцю. Дэбютаваў у друку ў 1838 аповяданнем «Стальное кальцо». Асаблівую цікавасць выклікалі яго: «Тамарын» (1852), з яго новым тыпам дзелавога чалавека, ідучага на змену бліскучым, але нікчэмным Пячорыным, і «Падводны камень» (1860), які трактуе пытанні свабоднага кахання. Месца дзеяння раманаў Аўдзеева — дваранскія гнёзды з бясконцымі спрэчками герояў, выхаваных у ціхай утульнасці памешчычага жыцця і ва ўніверсітэцкіх кружках. Гэтыя новыя людзі справы слаба ўдаюцца пісьменніку; яго ідэі эмансіпацыі жанчын не ідуць далей свабоды палавых адносін. Варта адзначыць таксама кнігу «Наша грамадства ў героях і гераінях літаратуры за 50 гадоў (1820—1870)», выдадзеную ў 1874 і 1907.
Зноскі
- ↑ 1,0 1,1 1,2 1,3 Авдеев М. // Краткая литературная энциклопедия — М.: Советская энциклопедия, 1962. — Т. 1.
- ↑ 2,0 2,1 Czech National Authority Database Праверана 23 лістапада 2019.
- ↑ 3,0 3,1 Library of the World's Best Literature / пад рэд. C. D. Warner