Міхаіл Васільевіч Караблёў
Міхаіл Васільевіч Караблёў | |
---|---|
руск.: Михаил Васльевич Кораблёв | |
Дата нараджэння | 24 студзеня 1923 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 10 чэрвеня 1987 (64 гады) |
Месца смерці | |
Род дзейнасці | навуковец |
Навуковая сфера | фармакалогія |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар медыцынскіх навук (1966) |
Навуковае званне |
|
Альма-матар | |
Узнагароды |
Міхаіл Васільевіч Караблё́ў[1] (руск.: Михаил Васльевич Кораблёв; 24 студзеня 1923 — 10 чэрвеня 1987) — вучоны ў галіне фармакалогіі, доктар медыцынскіх навук (1966), прафесар (1967), Заслужаны дзеяч навукі БССР (1983). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў вёсцы Баркіна[1] Пашахонскага павета Яраслаўскай губерні РСФСР (сучасны Пашахонскі раён Яраслаўская вобласць Расіі). У 1941 годзе скончыў Рыбінскую фельчарска-акушэрскую школу і з пачаткам Вялікай Айчыннай вайны пайшоў добраахвотнікам на фронт. Удзельнічаў у баях на Доне, Сталінградскай і Курскай бітвах, вызваленні Беларусі і Польшчы. Перамогу сустрэў на тэрыторыі Германіі[2]. Пасля дэмабілізацыі паступіў вучыцца ў Яраслаўскі медыцынскі інстытут, які скончыў у 1952 годзе. Паступіў у аспірантуру пры кафедры фармакалогіі Мінскага медыцынскага інстытута. У 1955 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму «К поискам препаратов, действующих на кровь и кроветворные органы»[2] і пачаў працу асістэнтам кафедры Мінскага медыцынскага інстытута. Потым працаваў у Варонежскім медыцынскім інстытуце. У 1960 годзе пад кіраўніцтвам М. В. Караблёва ў Гродзенскім медыцынскім інстытуце была створана кафедра фармакалогіі, загадчыкам якой ён працаваў да канца жыцця.
Навуковая дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]М. В. Караблёву належаць навуковыя працы па ўплыве дытыякарбамінавай кіслаты на арганізм жывёл, фармакалагічных і таксікалагічных ўласцівасцей яе і іншых біялагічна актыўных злучэнняў, вывучэнні і пошуку сродкаў барацьбы з гіпаксіяй і інш. Аўтар больш за 130 навуковых прац і вынаходніцтваў[2].
Сярод апублікаванага:
- Производные дитиокарбоминовой кислоты. — Мн., 1971.
- Противогипоксические средства. — Мн., 1976. (разам з П. І. Лукіенкам)
Пад кіраўніцтвам М. В. Караблёва абаронены 12 кандыдацкіх і 1 доктарская дысертацыі[2].
Грамадская дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]М. В. Караблёў абіраўся вучоным сакратаром Вучонага савета Гродзенскага медыцынскага інстытута, членам праўлення Усесаюзнага навуковага таварыства фармаколагаў, членам прэзідыума Беларускага навуковага таварыства фармаколагаў[2]. Апошнія 13 гадоў жыцця быў старшынёй Гродзенскага абласнога Камітэта абароны міру[2].
Узнагароды і званні
[правіць | правіць зыходнік]- Ордэн Чырвонай Зоркі
- Ордэн Айчыннай вайны 1-й ступені
- 10 медалёў
- Ганаровая грамата Вярхоўнага Савета Беларускай ССР
- Значок «Выдатнік аховы здароўя»
- Ганаровае званне «Заслужаны работнік навукі Беларускай ССР»
Памяць
[правіць | правіць зыходнік]З 1993 года кафедра фармакалогіі Гродзенскага медыцынскага інстытута носіць імя М. В. Караблёва[2]. На будынку інстытута, у якім ён працаваў, устаноўлена памятная дошка з барэльефам[2].
Зноскі
- ↑ а б Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 8.
- ↑ а б в г д е ё ж Гісторыя кафедры фармакалогіі імя М. В. Караблёва Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта (руск.)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 8. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0144-3 (т. 8). — С. 40.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Караблёў, Міхаіл Васільевіч (доктар медыцынскіх навук; фармакалогія ; 1923—1987) // Нацыянальная бібліятэка Беларусі
- Бушма Н. И., Станкевич П. Б. Кораблёв Михаил Васильевич: ученый, педагог, человек // Журнал ГрГМУ 2009 № 3 (руск.)
- Гісторыя кафедры фармакалогіі імя М. В. Караблёва Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта (руск.)
- Нарадзіліся 24 студзеня
- Нарадзіліся ў 1923 годзе
- Нарадзіліся ў Пашахонскім павеце
- Памерлі 10 чэрвеня
- Памерлі ў 1987 годзе
- Памерлі ў Гродне
- Выкладчыкі БДМУ
- Выкладчыкі Варонежскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта
- Выкладчыкі Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта
- Дактары медыцынскіх навук
- Прафесары
- Выпускнікі Яраслаўскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта
- Кавалеры ордэна Айчыннай вайны I ступені
- Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі
- Узнагароджаныя Ганаровай граматай Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР
- Заслужаныя дзеячы навукі Беларускай ССР
- Выдатнікі аховы здароўя Беларусі
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Нарадзіліся ў Яраслаўскай вобласці
- Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны
- Удзельнікі Сталінградскай бітвы
- Удзельнікі Курскай бітвы
- Фармаколагі Беларусі