Міхаіл Веніямінавіч Бяляеў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Міхаіл Веніямінавіч Бяляеў
Дата нараджэння 10 ліпеня 1922(1922-07-10)
Месца нараджэння
Дата смерці 17 снежня 2002(2002-12-17) (80 гадоў)
Грамадзянства
Род дзейнасці мастак
Месца працы
Вучоба
Уплыў Алена Аляксандраўна Янсан-Манізер[d] і Уладзімір Андрэевіч Фаворскі
Уплыў на Andriy Bokotei[d], Q16168528?, Q97630931?, Q113667965?, Q105593308?, Q114752602?, Q114772341?, Q12121424?, Q12105914?, Q114785533?, Q114834489?, Q125373573? і Q125504802?
Член у

Міхаіл Веніямінавіч Бяляеў (10 ліпеня 1922, Тамбоў, Расія — 17 снежня 2002) — мастак дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва (кераміка), педагог. Адзін з тых, хто стаяў ля вытокаў адраджэння нацыянальнай школы дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва Беларусі. Член Беларускага саюза мастакоў з 1964 года.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У 1950 годзе скончыў Маскоўскі інстытут дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, дзе вучыўся ў К. Зярновай, У. Фаворскага, В. Вільямса, У. Сакалова-Скаля. Творчую дзейнасць спалучаў з педагагічнай работай. У 1950—1962 гадах выкладаў у Львоўскім інстытуце дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, у 1962—1996 гадах — у Беларускім тэатральна-мастацкім інстытуце, адначасова з 1965 года — у Беларускім педагагічным універсітэце.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

У мастацкіх выстаўках пачаў удзельнічаць з 1952 года. Працаваў у галіне керамікі з рознымі матэрыяламі: шамотам, фаянсам, фарфорам, дрэвам. У аснове яго творчасці — легенды, казкі, алегарычныя сюжэты. Цэнтральнае месца ў мастацкім даследаванні майстра займае чалавек.

У суаўтарстве з Ф. Зільбертам мастак стварыў серыю керамічных пласцін «Ураджай», «Палявод», «Эстафета», «Гусі-лебедзі», «Па ваду» для гасцініцы «Турыст» у Мінску. Выкарыстоўваючы шамот і солі металаў, валодаючы арыгінальнымі прыёмамі работы, майстры дабіліся высокай вобразнай выразнасці. Займаўся таксама мастацка-керамічнай абліцоўкай вытворчага корпуса Беларускага тэлебачання (1985).

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 1996. — Т. 3. — С. 405.
  • Беларускі саюз мастакоў : энцыклапедычны даведнік. — Мінск, 1998. — С. 72.
  • Белорусская нива. — 1993. — 6 августа. — С. 6.
  • Культура Беларусі : энцыклапедыя : [у 6 т.]. — Мінск, 2010. — Т. 2. — С. 159.
  • Культура Беларусі : энцыклапедыя : [у 6 т.]. — Мінск, 2011. — Т. 2. — С. 159.
  • Літаратура і мастацтва. — 1972. — 4 жніўня (№ 31). — С. 14.
  • Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2006. — Т. 2. — С. 352
  • Художники Советской Белоруссии. — Минск, 1976. — С. 41.
  • Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі : у 5 т. — Мінск, 1984. — Т. 1. — С. 547.