Міхаіл Восіпавіч Грэдзінгер

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Міхаіл Восіпавіч Грэдзінгер
Дата нараджэння 16 снежня 1867(1867-12-16)
Месца нараджэння
Дата смерці 23 студзеня 1936(1936-01-23) (68 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці юрыст, правазнавец, выкладчык універсітэта, цывіліст
Месца працы
Навуковая ступень доктар юрыдычных навук (1922)
Навуковае званне
Альма-матар
  • Імператарскі Санкт-Пецярбургскі ўніверсітэт[d] (1891)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Міхаіл Восіпавіч Грэдзінгер (16 снежня 1867, Германія — 23 студзеня 1936) — беларускі савецкі правазнавец. Акадэмік АН БССР (1928), доктар юрыдычных навук, прафесар (1922)[1].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Пецярбургскі ўніверсітэт у 1891 годзе[1].

Да Кастрычніцкай рэвалюцыі паслядоўна займаў пасады прыват-дацэнта ў Яраслаўскім універсітэце  (руск.) і Рыжскім політэхнічным інстытуце, пасля выкладаў у Юр’еўскім універсітэце[2].

Прымаў удзел у стварэнні Сімферопальскага народнага ўніверсітэта  (руск.) і Народнага політэхнікума (1916). З’яўляўся прафесарам грамадзянскага права і працэсу ў Вышэйшым юрыдычным інстытуце ў Севастопалі (1917—1918); там жа ўдзельнічаў у арганізацыі Народнага політэхнікума[2].

Прыват-дацэнт Таўрычаскага ўніверсітэта (1919—1920), прафесар і дэкан факультэта грамадскіх навук Крымскага ўніверсітэта (1921—1922). У 1921 годзе займаў пасаду намесніка загадчыка Крымцэнтрархіва[2].

З 1923 года прафесар БДУ[1]. Акадэмік АН Беларускай ССР з 1928 года[2].

У пачатку 1930-х гадоў намеснік дырэктара, дырэктар Інстытута савецкага будаўніцтва і права АН БССР, прафесар Інстытута права пры Наркамаце юстыцыі БССР[1].

Памёр у Мінску[2].

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Навуковыя даследаванні прысвечаны пытанням грамадзянскага і сямейнага права[1].

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Аўтар больш як 100 навуковых прац, у тым ліку 4 манаграфій[3].

  • Опыт исследования безымянных договоров. Рига, 1893.
  • Да пытання аб аўтэнтычнасці тэксту закона пры раўнапраўнасці дзвюх або некалькіх моў. — Мн., 1930.
  • Пра агульнасаюзныя прадставы гаспадарчага права. — Мн., 1932.
  • Да дзесяцігоддзя грамадзянскага кодэкса ў БССР. — Мн., 1933.
  • Дапаможнік па грамадзянскаму працэсу БССР. — Мн., 1935.

Зноскі

  1. а б в г д Гредингер Михаил Осипович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 169. — 737 с.
  2. а б в г д Гредингер Михаил Осипович Архівавана 10 красавіка 2019. (руск.)
  3. Акадэмік ГРЭДЗІНГЕР Міхаіл Восіпавіч (руск.)

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Гредингер Михаил Осипович // Шилохвост О. Русские цивилисты: середина XVIII — начало XX в.: Краткий биографический словарь / О. Ю. Шилохвост. — М.: Статут, 2005. — С. 50—51.
  • М. О. Гредингер // Запiскi Акадэмii навук БССР. 1936. Кн. 5.
  • Акад. М. О. Гредингер // Фронт науки и техники. 1936. Вып. 3.
  • Национальная академия наук Беларуси : персональный состав, 1928—2015. — 2-е изд., исправленное. — Минск, 2016.
  • Республика Беларусь : энциклопедия. [В 7 т.]. Т. 3. — Минск, 2006.
  • М. В. Грэдзінгер — вядомы беларускі вучоны-цывіліст, выкладчык Архівавана 10 красавіка 2019. / Іван Саракавік // Юстыцыя Беларусі. — 2015. — № 4. — С. 76—79.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]