Міхаіл Іосіфавіч Мікешын
| Міхаіл Іосіфавіч Мікешын | |
|---|---|
| | |
| Дата нараджэння | 9 (21) лютага 1835 |
| Месца нараджэння | |
| Дата смерці | 19 (31) студзеня 1896 (60 гадоў) |
| Месца смерці | |
| Месца пахавання | |
| Грамадзянства | |
| Род дзейнасці | скульптар, рысавальнік, карыкатурыст, ілюстратар, рэдактар |
| Вучоба | |
| Член у | |
| Узнагароды | |
Міхаіл Іосіфавіч Мікешын (9 (21) лютага 1835, Старое Максімкава, Смаленская губерня — 19 (31) студзеня 1896, Санкт-Пецярбург[1][2]) — расійскі рысавальшчык і скульптар беларускага паходжання.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў 1835 годзе паблізу сучаснай беларуска-расійскай мяжы.
У 1843 годзе сям’я пераехала ў Рослаўль. У 1843 годзе паступае ў пачатковае народнае вучылішча пры 3-класным павятовым вучылішчы. Схільнасці да малявання праявіліся вельмі рана, працаваць з алейнымі фарбамі хлопчыка вучыў вандроўны іканапісец Ціт Андроныч.
Пасля сканчэння павятовага вучылішча працаваў чарцёжнікам на будаўніцтве Маскоўска-Варшаўскай шашы. Здольнасці юнага мастака заўважыў А. А. Валяроўскі, начальнік канторы па будаўніцтве шашы. Заможны памешчык на свой кошт прывёз Мікешына ў Пецярбург, дзе 16-гадовы юнак быў залічаны ў Акадэмію мастацтваў па батальным класе да прафесара Багдана Паўлавіча Вілевальдэ, дзе вучыўся ў 1852—1858 гадах. Гады вучобы вельмі плённыя ў дзейнасці Мікешына. Ён піша карціну пра конных грэнадзёраў, якая была ўдастоена малога сярэбранага медаля і куплена з выстаўкі расійскім імператарам. Наступныя поспехі і ўзнагароды: у 1854 годзе — вялікі срэбраны медаль, у 1856 — малы сярэбраны медаль. У 1858 годзе за карціну «Уезд графа Ціліі ў Магдэбург» — вялікі залаты медаль. За час навучання ў Акадэміі Мікешын атрымаў усе акадэмічныя ўзнагароды і быў удастоены звання класнага мастака I-й ступені з правам на шасцігадовае знаходжанне за мяжой на кошт дзяржавы. Але ў 1858 годзе быў аб’яўлены конкурс на праект помніка «Тысячагоддзе Расіі» для ўвядзення ў Ноўгарадзе. Перамог праект Мікешына. Нагляд за ўвядзеннем помніка быў даручаны аўтару. У 1862 годзе помнік урачыста адкрыты.
Скульптар не забываўся пра радзіму. Пад 1865 годам Міхаіл Мікешын апісвае наведванне Клімавіч, дзе жыла яго сястра, якая пазіравала для партрэтаў імператрыц і іх скульптурнага ўвасаблення. У Клімавічах скульптар быў запрошаны ў воінскую ўстанову на рэкруцкі набор. Мікешын не мог вытрымаць відовішча набору сялян у армію, ціха выйшаў, узяў альбом, аловак і намаляваў гэтыя сцэны з натуры. На працягу 27 гадоў, дзе б ні знаходзіўся, што б ні рабіў, Мікешын вяртаўся ў Клімавічы, пра якія пакінуў жывыя сведчанні эпохі, жыцця, быту жыхароў. Апошняя замалёўка Мікешына з Клімавіч тычацца 1892 года — «Паштовая эстафета».
У 1888 годзе па праекце М. Мікешына ўзведзены помнік Б. Хмяльніцкаму ў Кіеве, пасля — помнік Кацярыне II у Пецярбургу.
Меў сына — Барыса Міхайлавіча Мікешына, таксама скульптара.
Памёр у 1896 годзе, пахаваны ў Аляксандра-Неўскай лаўры на Нікольскіх могілках. Надмагільны помнік зроблены сынам Барысам у 1914 годзе.
Бібліяграфія
[правіць | правіць зыходнік]- Воспоминания художника. — Нёман № 11, 1969.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б Микешин Михаил Осипович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- ↑ а б Artists of the World — B, Boston: Verlag Walter de Gruyter, 2022. — ISSN 2750-6088 Праверана 20 лютага 2025.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Мікешын Міхаіл Восіпавіч // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі: У 5-і т. Т. 3. Карчма — Найгрыш. — Мн.: БелЭн, 1986. — С. 519.
- Осокин В. Михаил Осипович Микешин . 1836—1896 // С веком наравне: Книга о скульптуре. Т. 3. — М.: Молодая гвардия, 1974. — С. 140—155.
- Рабцаў В. «Хачу славіць сваю Радзіму»: [Пра Мікешына М.] // Памяць: Гіст.- дакум. хроніка Клімавіцкага раёна. — Мн.: Універсітэцкае, 1995. — С. 131—133.
- Рудкоўскі М. Нам засталася спадчына…: [Пра экспазіцыю, прысвечаную жыццю і творчасці М. Мікешына, якая адбылася у Клімавіцкім краязнаўчым музеі] // Магілёў. Праўда 1983. — 31 мая.
- Савинов А. Микешин: (Альбом). — М., 1971.
- Добровольский О. М. Микешин. — М., 2003. — 416 с., 8 с. ил.
- Міке́шын Міхаіл Восіпавіч // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 481. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
- Нарадзіліся 21 лютага
- Нарадзіліся ў 1835 годзе
- Нарадзіліся ў Рослаўскім павеце
- Памерлі 31 студзеня
- Памерлі ў 1896 годзе
- Памерлі ў Санкт-Пецярбургу
- Пахаваныя на Мікольскіх могілках Аляксандра-Неўскай лаўры
- Выпускнікі Імператарскай Акадэміі мастацтваў
- Акадэмікі Сербскай акадэміі навук і мастацтваў
- Кавалеры ордэна Святога Уладзіміра 4 ступені
- Асобы
- Мастакі паводле алфавіта
- Мастакі XIX стагоддзя
- Графікі Расійскай імперыі
- Скульптары Расійскай імперыі