Міхаіл Вячаслававіч Грыб

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Міхаіл Вячаслававіч Грыб
Сцяг Начальнік Галоўнага ўпраўлення ўнутраных спраў Мінскага гарвыканкама
з 29 кастрычніка 2020
Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка
Кіраўнік урада Раман Галоўчанка
Папярэднік Іван Уладзіміравіч Кубракоў

Нараджэнне 29 ліпеня 1980(1980-07-29) (40 гадоў)
Адукацыя
Ваенная служба
Гады службы 1999 — цяперашні час
Званне
Генерал-маёр
генерал-маёр міліцыі
Камандаваў ГУУС Мінскага гарвыканкама
Узнагароды
Ордэн «За службу Радзіме» ІІІ ступені
Медаль «За адзнаку ў ахове грамадскага парадку»
Медаль «За бездакорную службу» 1 ступені
Медаль «За бездакорную службу
Медаль «За бездакорную службу» 3 ступені

Міхаіл Вячаслававіч Грыб (нар. 29 ліпеня 1980, Мінск) — начальнік галоўнага ўпраўлення ўнутраных спраў Мінскага гарвыканкама з 29 кастрычніка 2020 года. Генерал-маёр міліцыі (2020)[1].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Мінскую спецыяльную сярэднюю школу, Акадэмію Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь і Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.

Службу ў органах унутраных спраў пачаў у 1999 годзе ўчастковым інспектарам Цэнтральнага РАУС Мінска.

У 2006 годзе з пасады намесніка начальніка аховы грамадскага правапарадку Цэнтральнага РАУС Мінска пераведзены ў Мінскае РУУС на пасаду намесніка начальніка міліцыі грамадскай бяспекі і спецыяльнай міліцыі. У 2007 годзе стаў намеснікам начальніка Мінскага РУУС[2].

З 24 лютага па 25 жніўня 2011 года працаваў намеснікам начальніка міліцыі грамадскай бяспекі УУС Мінскай вобласці.

З 2011 па 2017 год працаваў намеснікам начальніка Дэпартамента па грамадзянстве і міграцыі МУС Беларусі — начальнікам упраўлення па грамадзянстве, пашпартнай працы і выезду за мяжу.

У маі 2017 года прызначаны намеснікам начальніка ГУУС Мінгарвыканкама — начальнікам міліцыі грамадскай бяспекі.

З 28 сакавіка 2019 года[3] па 30 кастрычніка 2020 года палкоўнік міліцыі Міхаіл Грыб працаваў начальнікам упраўлення ўнутраных спраў Віцебскага аблвыканкама. З 2019 года — старшыня Віцебскай абласной арганізацыйнай структуры БФСТ «Дынама».

29 кастрычніка 2020 года прызначаны начальнікам галоўнага ўпраўлення ўнутраных спраў Мінскага гарвыканкама[4]. На наступны дзень яму было прысвоена воінскае званне генерал-маёра міліцыі[1].

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. 1,0 1,1 Указ Президента Республики Беларусь от 30 октября 2020 г. № 398 «О присвоении специального звания» (руск.) . Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь (3 лістапада 2020). Праверана 3 лістапада 2020.
  2. 8 фактов про Михаила Гриба, нового начальника витебской милиции
  3. Принятие кадровых решений
  4. Указ Президента Республики Беларусь от 29 октября 2020 г. № 395 «О М. В. Грибе» (руск.) . Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь (3 лістапада 2020). Праверана 3 лістапада 2020.