Міхаіл Віктаравіч Бабіч

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Міхаіл Віктаравіч Бабіч
Міхаіл Віктаравіч Бабіч
сцяг
Надзвычайны і паўнамоцны пасол Расійскай Федэрацыі ў Беларусі
24 жніўня 2018 — 30 красавіка 2019
Папярэднік: Аляксандр Сурыкаў
Пераемнік: Дзмітрый Мезенцаў
сцяг
Паўнамоцны прадстаўнік Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі ў Прыволжскай федэральнай акрузе
15 снежня 2011 — 24 жніўня 2018
Прэзідэнт: Уладзімір Пуцін
Папярэднік: Рыгор Рапота
Пераемнік: Ігар Анатольевіч Камароў
сцяг
Старшыня Урада Чачэнскай рэспублікі
13 лістапада 2002 — 8 лютага 2003
Папярэднік: Станіслаў Ільясаў
Пераемнік: Анатоль Папоў
 
Партыя: Адзіная Расія
Адукацыя:
Навуковая ступень: кандыдат эканамічных навук
Класны чын:
Действительный государственный советник РФ 1 класса (Генерал армии)г.png
Сапраўдны дзяржаўны саветнік
Расійскай Федэрацыі 1 класа
Дзейнасць: палітык, эканаміст
Нараджэнне: 28 мая 1969(1969-05-28) (50 гадоў)
Жонка: жанаты
Дзеці: трое дзяцей
 
Сайт: pfo.gov.ru
 
Ваенная служба
Гады службы: 1986—1995
Прыналежнасць: Flag of the Soviet Union.svg СССР (1986—1991)
Flag of Russia.svg Расія (1991—1995)
Род войскаў:
Званне:
RAF AF F5Col 1994-2010hor.png
Палкоўнік
ПДВ запасу
 
Узнагароды:

Міхаіл Віктаравіч Бабіч (28 мая 1969, Разань, СССР) — расійскі дзяржаўны дзеяч. Паўнамоцны прадстаўнік Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі ў Прыволжскай федэральнай акрузе (2011—2018). Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Расійскай Федэрацыі ў Рэспубліцы Беларусь з 24 жніўня 2018 года па 30 красавіка 2019 года.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

З 1986 года па 1995 год праходзіў вайсковую службу ў ПДВ і войсках КДБ СССР. У 1990 годзе скончыў Разанскае вышэйшае ваеннае каманднае вучылішча сувязі. З 1995 да 1998 года кіраваў ЗАТ «Карпарацыя „Антэй“» у Маскве. У 1998 годзе скончыў юрыдычны факультэт Маскоўскага інстытута эканомікі, менеджменту і права. З 1998 года па 1999 год — першы віцэ-прэзідэнт кампаніі «Росмясомолторг».

У 1999 годзе перайшоў на дзяржаўную службу. З 1999 года па студзень 2000 года з’яўляўся першым намеснікам генеральнага дырэктара ДУП «Федэральнае агенцтва па рэгуляванні харчовага рынку» пры Міністэрстве сельскай гаспадаркі і харчавання Расійскай Федэрацыі. У 2000 годзе скончыў Дзяржаўную акадэмію кіравання па спецыяльнасці «фінансавы менеджмент».

З 2000 па 2001 год — першы намеснік старшыні Урада Маскоўскай вобласці. З 2001 года — першы намеснік главы адміністрацыі Іванаўскай вобласці і глава прадстаўніцтва вобласці ў Маскве і працаваў на гэтай пасадзе да 2002 года. З лістапада 2002 года па люты 2003 года — старшыня Урада Чачэнскай Рэспублікі. У 2003 годзе прызначаны памочнікам міністра эканамічнага развіцця і гандлю Расійскай Федэрацыі.

7 снежня 2003 года быў абраны дэпутатам Дзяржаўнай думы Федэральнага сходу Расійскай Федэрацыі чацвёртага склікання па Кінешамской аднамандатнай выбарчай акрузе № 81 (Іванаўская вобласць). У 2005 годзе скончыў факультэт перападрыхтоўкі і павышэння кваліфікацыі Ваеннай акадэміі Генеральнага штаба Узброеных сіл Расійскай Федэрацыі.

2 снежня 2007 года зноў быў абраны дэпутатам Дзяржаўнай думы Федэральнага сходу Расійскай Федэрацыі пятага склікання па спісе партыі «Адзіная Расія» (Уладзімірская рэгіянальная група). У Дзяржаўнай думе з’яўляўся намеснікам старшыні Камітэта па абароне і членам Камісіі па разглядзе расходаў федэральнага бюджэту, накіраваных на забеспячэнне абароны і дзяржаўнай бяспекі Расійскай Федэрацыі.

4 снежня 2011 года быў абраны дэпутатам Дзяржаўнай думы Федэральнага сходу Расійскай Федэрацыі шостага склікання па спісе партыі «Адзіная Расія» (Уладзімірская рэгіянальная група). 15 снежня 2011 года Указам Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі № 1626 прызначаны Паўнамоцным Прадстаўніком Прэзідэнта ў Прыволжскай федэральнай акрузе[1]. 29 снежня 2011 года Указам Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі № 1709 прызначаны Старшынёй Дзяржаўнай камісіі па хімічным раззбраенні. З 19 студзеня 2012 года з’яўляецца сапраўдным дзяржаўным саветнікам Расійскай Федэрацыі 1 класа.

Пасля звальнення 28 ліпеня 2016 года пасла Расіі ва Украіне Міхаіла Зурабава, у расійскай прэсе прэтэндэнтам на гэту пасаду быў названы Міхаіл Бабіч, што было публічна пацверджана прэс-сакратаром прэзідэнта РФ Уладзіміра Пуціна Дзмітрыем Пясковым. Былі праведзены папярэднія працэдуры ўзгаднення профільнымі камітэтамі ніжняй і верхняй палаты парламента. Дэпутаты Дзярждумы РФ узгаднілі кандыдатуру паўпрэда прэзідэнта РФ у Прыволжскай федэральнай акрузе Міхаіла Бабіча на прызначэнне паслом ва Украіне. Адпаведнае рашэнне было прынята на пасяджэнні камітэта па міжнародных справах 29 ліпеня 2016 года.

У сваю чаргу ўкраінская экспертная супольнасць выказала шэраг прычын, па якіх Міхаілу Бабічу можа быць адмоўлена ўкраінскім МЗС у атрыманні агрэмана. Адна з іх складалася ў тым, што быўшы членам Савета бяспекі Расійскай Федэрацыі, Міхаіл Бабіч у 2014 годзе браў удзел у рашэнні аб анексіі Крыма. Акрамя таго, украінскія палітолагі адзначалі тое, што Міхаіл Бабіч «раней быў ваенным дэсантнікам, у час Чачэнскай вайны кіраваў урадам рэспублікі, працаваў у ФСБ». Эксперты ў Кіеве заяўлялі, што "Бабіч, біяграфія якога звязана з савецкім КДБ і расійскім ФСБ, закліканы стаць «паслом вайны», з’яўляецца «прафесійным дыверсантам» і «класічным кандыдатам Крамля для ўзаемадзеяння з сепаратыстамі ў Данбасе для арганізацыі сілавых аперацый». Усе гэтыя «дэталі», па іх меркаванні, «маглі стаць безумоўнай прычынай адмовы ў агрэмане». Гучалі і меркаванні пра тое, што «ўкраінскі бок жорстка абмежаваны ў сваёй дзейнасці ў Расіі і няма неабходнасці ў знаходжанні на тэрыторыі Украіны расійскага пасла. Досыць проста часова паверанага». 4 жніўня 2016 года Кіеў адмовіўся ўзгадніць кандыдатуру Міхаіла Бабіча на пасаду пасла Расіі ва Украіне. Намеснік главы ўкраінскага МЗС Алена Зяркаль заявіла, што па іх ініцыятыве пытанне ў прынцыпе не будзе абмяркоўвацца. Прэс-сакратар Прэзідэнта Расіі Дзмітрый Пяскоў у сваю чаргу заявіў, што Расія па-ранейшаму выступае за прызначэнне новага главы дыпмісіі.

Пасол Расіі ў Беларусі[правіць | правіць зыходнік]

24 жніўня 2018 года прызначаны паслом Расіі ў Беларусі[2][3].

У канцы 2018 года адбылося рэзкае абвастрэнне беларуска-расійскіх адносін на фоне вакол падатковага манеўру Расіі, заявы расійскіх уладаў былі ўспрыняты ў Беларусі як пагроза суверэнітэту.

14 сакавіка 2019 года ў інтэрв’ю РІА Навіны Міхаіл Бабіч заявіў, што Расія гатова пры неабходнасці дапамагчы Беларусі абараніць яе суверэнітэт у выпадку адпаведных пагроз з боку Захаду, аналагічных «каляровых» рэвалюцый і дзяржпераваротаў, але «калі гэта намёкі на Расію, то гэта зусім не па-партнёрску». Таксама ён адзначыў, што Масква не прапаноўвала Беларусі ўступіць у склад Расіі, і заклікаў беларускі бок вызначыцца з прыярытэтным фарматам развіцця інтэграцыі, дадаўшы, што трэба выконваць гэтыя дамоўленасці, а не абменьвацца папрокамі ў эканамічнай сферы[4].

15 сакавіка 2019 года прэс-сакратар Міністэрства замежных спраў Беларусі Анатоль Глаз пракаментаваў інтэрв’ю пасла Расіі, назваўшы яго «рахункаводам альбо бухгалтарам, які падае надзеі» і парэкамендаваўшы больш часу прысвяціць таму, каб паглыбіцца ў спецыфіку краіны знаходжання, пазнаёміцца з яе гісторыяй і праявіць крыху павагі, бо за кароткі час працы ў Беларусі ён проста «не зразумеў розніцы паміж федэральнай акругай і незалежнай дзяржавай»[5]. Статс-сакратар, намеснік кіраўніка МЗС РФ Рыгор Карасін у адказ заявіў, што ў Маскве чакаюць большай павагі ў адносінах да расійскага пасла[6].

Паводле некаторых крыніц, беларускім дзяржаўным СМІ забаранілі 18 сакавіка прыходзіць на прэс-канферэнцыю пасла Расіі, якая была прысвечана 5-годдзю анексіі Крыма. Акрамя таго ім было забаронена пісаць пра інтэрв’ю Бабіча агенцтву РІА Навіны ад 14 сакавіка[7]. Рэдакцыі беларускіх недзяржаўных СМІ прынялі рашэнне ўстрымацца ад удзелу ў прэс-канферэнцыі, заяву аб гэтым падпісалі галоўныя рэдактары ​​TUT.BY Марына Золатава, ​​«Еўрапейскага радыё для Беларусі» Павел Свярдлоў, ​​БелаПАН Ірына Леўшына, «Нашай Нівы» Ягор Марціновіч і «Народнай Волі» Іосіф Сярэдзіч[8].

19 красавіка 2019 года ў штогадовым пасланні да беларускага народа і парламента Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, адказваючы на пытанне дэпутаткі Ганны Канапацкай, якая спаслалася на пасла Расіі і сказала, што РФ знізіла цану на атамную электрастанцыю на 3 мільярды, паведаміў, што кошт будаўніцтва Беларускай АЭС складзе менш за 7 мільярдаў долараў, а расійскі пасол «ня ўмее лічыць і шкодзіць Расіі». У адказ Бабіч заявіў, што ўсё сказанае Аляксандрам Лукашэнкам наконт зніжэння кошту будаўніцтва АЭС «не мае пад сабой ні найменшых падстаў», а яго самога «чарговы раз увялі ў зман»[9]. Міністэрства замежных спраў Беларусі пракаментавала выказванні пасла Расіі наступным чынам[10]:

" ... Усё сказанае намі раней цалкам пацвярджаецца. Спадар Пасол абсалютна не бачыць ніякай розніцы паміж расійскай федэральнай акругай, дзе, як нам расказвалі, ён любіў раздаваць павучанні налева і направа, і незалежнай дзяржавай. Хаця ў Пасланні Прэзідэнт Беларусі абсалютна выразна і ясна выказаўся наконт незалежнасці нашай дзяржавы і скептычнага, мякка кажучы, стаўлення да нашай шматвяковай гісторыі з боку асобных іншаземных палітыкаў.

... На працягу доўгага часу шэраг знешніх сіл беспаспяхова спрабавалі разбурыць цесныя і сяброўскія адносіны двух братэрскіх народаў. Дык вось: тое, што не ўдалося гэтым знешнім сілам цягам некалькіх апошніх дзесяцігоддзяў, паспяхова і эфектыўна ўдаецца спадару Бабічу літаральна за некалькі месяцаў.

"

30 красавіка 2019 года Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін вызваліў Міхаіла Бабіча ад абавязкаў Пасла Расіі ў Беларусі, а таксама ад пасады спецыяльнага прадстаўніка Прэзідэнта Расіі па развіцці гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва з Рэспублікай Беларусь[11].

Зноскі

  1. Указ Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі ад 15 снежня 2011 года № 1629
  2. Указ Президента Российской Федерации от 24.08.2018 № 495 «О Чрезвычайном и Полномочном После Российской Федерации в Республике Белоруссия»
  3. Указ Президента Российской Федерации от 24.08.2018 № 496 «О специальном представителе Президента Российской Федерации по развитию торгово-экономического сотрудничества с Республикой Белоруссия»
  4. Бабіч пра словы наконт пагрозы суверэнітэту Беларусі: Калі гэта намёкі на Расію, то гэта зусім не па-партнёрску
  5. МЗС: Бабіч не разумее розніцы паміж федэральнай акругай і незалежнай дзяржавай
  6. МЗС Расіі: Мы маем права разлічваць на больш паважлівае стаўленне да пасла Бабіча
  7. «Спутнік»: Дзяржаўныя СМІ не акрэдытоўваюцца на прэс-канферэнцыю Бабіча. Таксама і некаторыя незалежныя
  8. «Наша Ніва», Tut.by, БелаПАН, «Народная Воля» і «Еўрарадыё» вырашылі не ўдзельнічаць у прэс-канферэнцыі Бабіча
  9. Пасол Расеі Бабіч: Лукашэнку «чарговы раз увялі ў зман»
  10. МЗС: Бабічу эфэктыўна ўдаецца разбураць цесныя і сяброўскія адносіны двух братэрскіх народаў
  11. Дмитрий Мезенцев назначен Послом России в Белоруссии

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]


Папярэднік:
Аляксандр Аляксандравіч Сурыкаў
(прызначаны Указам Прэзідэнта РФ)
MID emblem.png
Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Расійскай Федэрацыі ў Рэспубліцы Беларусь

24 жніўня 201830 красавіка 2019
Пераемнік:
Дзмітрый Фёдаравіч Мезенцаў