Міхаіл Віктаравіч Бараноўскі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Футбол
Міхаіл Бараноўскі
Mikhail Baranovskiy 2012.jpg
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Міхаіл Віктаравіч Бараноўскі
Нарадзіўся 4 студзеня 1983(1983-01-04)[1] (36 гадоў)
Грамадзянства Сцяг Беларусі Беларусь
Сцяг Расіі Расія
Рост 185 см
Вага 70 кг
Пазіцыя брамнік
Інфармацыя пра клуб
Клуб Сцяг Беларусі Славія-Мазыр
Нумар 16
Кар’ера
Клубная кар’ера*
1999 — 2000 Сцяг Беларусі Мазыр 21 (-20)
2001 Сцяг Расіі Хімкі 0 (0)
2002 — 2003 Сцяг Расіі Лада-САК (Дзімітраўград) 26 (-21)
2004 Сцяг Расіі Балтыка-Тарко (Калінінград) 23 (-40)
2005 — 2009 Сцяг Расіі Балтыка (Калінінград) 101 (-80)
2007   Сцяг Беларусі Шахцёр (Салігорск) 30 (-32)
2010 — 2011 Сцяг Расіі Жамчужына (Сочы) 23 (-18)
2011 — 2012 Сцяг Расіі Дынама (Бранск) 26 (-26)
2012 Сцяг Расіі Ротар (Валгаград) 0 (0)
2013 — 2014 Сцяг Расіі Уфа 19 (-19)
2014 Сцяг Расіі Калуга 10 (-4)
2015 Сцяг Расіі Сокал (Саратаў) 4 (-5)
2015 — 2017 Сцяг Расіі Балтыка (Калінінград) 44 (-42)
2018 — Сцяг Беларусі Славія-Мазыр 10 (-9)

* Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца
толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 29 красавіка 2019.


Міхаіл Бараноўскі (нар. 4 студзеня 1983, Дзімітраўград, РСФСР) — беларускі і расійскі футбаліст, брамнік мазырскай «Славіі».

Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Выхаванец мазырскага футбола, пачынаў кар’еру ў «Мазыры» — фарм-клубе мясцовай «Славіі». У 2001 годзе перабраўся ў Расію, выступаў за рэзервовую каманду «Хімкаў», «Лада-САК» з Дзімітраўграда. З 2004 года стаў іграком калінінградскай «Балтыкі-Тарко», пасля яе расфарміравання ў пачатку 2005 года перабраўся ў «Балтыку», якой дапамог перамагчы ў трэцім дывізіёне. Пазней працягваў гуляць у аснове ў другім расійскім дывізіёне, у 2007 годзе на правах арэнды гуляў за салігорскі «Шахцёр», у складзе якога выступаў у Кубку Інтэртота.

З 2010 года быў асноўным брамнікам сочынскай «Жамчужыны» і бранскага «Дынама» ў другім дывізіёне, у другой палове 2012 года быў рэзервовым брамнікам валгаградскага «Ротара». У 2013—2014 гадах гуляў за «Уфу», дапамог ёй выйсці ў Прэм’ер-лігу, аднак сам пакінуў каманду. У другой палове 2014 года гуляў у ПФЛ за «Калугу».

У лютым 2015 года пасля прагляду стаў іграком саратаўскага «Сокала»[2]. У ліпені таго ж года вярнуўся ў «Балтыку»[3]. У чэрвені 2017 года па заканчэнні кантракта пакінуў калінінградскі клуб[4], пасля чаго яшчэ доўгі час аднаўляўлся ад траўмы.

У ліпені 2018 года стаў іграком мазырскай «Славіі»[5], дзе неўзабаве замацаваўся ў складзе і дапамог камандзе вярнуцца ў Вышэйшую лігу.

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]