Міхаіл Віктаравіч Ерамчук

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Футбол
Міхаіл Ерамчук
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Міхаіл Віктаравіч Ерамчук
Нарадзіўся 14 лістапада 1980(1980-11-14) (38 гадоў)
Грамадзянства Сцяг Беларусі Беларусь
Рост 180 см
Вага 76 кг
Пазіцыя паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Сцяг Беларусі Энергетык-БДУ
Пасада трэнер
Кар’ера
Клубная кар’ера*
1997 — 2000 Сцяг Беларусі Ведрыч-97 (Рэчыца) 79 (6)
2001 Сцяг Беларусі Гомель 7 (0)
2002 — 2004 Сцяг Беларусі Ведрыч-97 (Рэчыца) 73 (26)
2005 — 2009 Сцяг Беларусі МТЗ-РІПА (Мінск) 121 (12)
2010 — 2011 Сцяг Беларусі Белшына (Бабруйск) 55 (3)
2012 Сцяг Беларусі Нафтан (Наваполацк) 5 (0)
Трэнерская кар’ера
2013 Сцяг Беларусі Ведрыч-97 (Рэчыца) в.а.
2013 Сцяг Беларусі Ведрыч-97 (Рэчыца) трэнер
2015 Сцяг Беларусі Рэчыца-2014
2016 Сцяг Беларусі ДБК (Гомель)
2016 Сцяг Беларусі Тарпеда (Магілёў)
2018 — Сцяг Беларусі Энергетык-БДУ (Мінск) трэнер

* Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца
толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 7 красавіка 2018.


Міхаіл Ерамчук (нар. 14 лістапада 1980, Рэчыца) — былы беларускі футбаліст, паўабаронца. Пасля завяршэння кар’еры — футбольны трэнер, зараз уваходзіць у трэнерскі штаб мінскага «Энергетыка-БДУ».

Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Пачаў кар’еру ў рэчыцкім клубе «Ведрыч-97», дзе гуляў з перапынкам да 2004 года. Пасля паспяхова гуляў за сталічны МТЗ-РІПА і бабруйскую «Белшыну». У лютым 2012 года перайшоў у наваполацкі «Нафтан», па заканчэнні сезону 2012 пакінуў наваполацкі клуб і завяршыў кар’еру футбаліста.

Трэнерская кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

У чэрвені 2013 года быў прызначаны выканаўцам абавязкаў галоўнага трэнера рэчыцкага «Ведрыча-97»[1]. За кароткі час яго трэнерства рэчыцкі клуб падняўся з канца турнірнай табліцы ў сярэдзіну. У ліпені 2013 года, пасля прызначэння галоўным трэнерам Аляксандра Бразевіча, застаўся старшым трэнерам клуба[2]. Пазней стаў старшынёй рэчыцкага клуба.

У сакавіку 2015 года Аляксандр Бразевіч звольніўся з клуба, у выніку Ерамчук перад стартам Першай лігі стаў галоўным трэнерам каманды[3]. Праз праблемы з фінансаваннем «Рэчыца-2014» страціла асноўных ігракоў, і каманда хутка апынулася на апошнім месцы. У другой палове сезону гульня наладзілася, аднак рэчыцкі клуб так і не здолеў пакінуць апошні радок табліцы, а па заканчэнні сезону стала вядома аб расфарміраванні клуба.

У пачатку 2016 года згадіўся ўзначаліць адроджаную каманду «ДБК-Гомель», якая складалася ў асноўным з былых ігракоў «Рэчыцы-2014», аднак у апошні момант клуб адмовіўся ад удзелу ў Другой лізе. 1 ліпеня 2016 года Ерамчук быў прызначаны галоўным трэнерам магілёўскага «Тарпеда»[4], якое ўзначальваў да канца сезону 2016, пасля чаго пакінуў каманду.

З 2018 года ўваходзіць у трэнерскі штаб мінскага «Энергетыка-БДУ».

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]