Міхаіл Іосіфавіч Гузікаў
Міхаіл Іосіфавіч Гузікаў | |
---|---|
ідыш: יחיאל מיכל גוזיקאָװ | |
Асноўная інфармацыя | |
Дата нараджэння | 2 верасня 1806[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 21 кастрычніка 1837[1] (31 год) |
Месца смерці | |
Краіна | Беларусь |
Музычная дзейнасць | |
Прафесіі | музыкант, xylophonist, спявак |
Інструменты | Ксілафон |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Міхаіл Іо́сіфавіч Гу́зікаў (ідыш: יחיאל מיכל גוזיקאָװ — Іехіэл Міхл Гузікаў; 14 верасня 1806, Шклоў — 27 кастрычніка 1837, Ахен) — беларускі музыкант-клезмер, вынаходнік ксілафона.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў Шклове. Ён удасканаліў беларускі народны інструмент брусочкі, з чаго і атрымаўся сучасны ксілафон, і гастраляваў з ім у Аўстрыі, Германіі, Бельгіі і Францыі, выконваючы творы Паганіні, Вебера і Гумеля, а таксама беларускія народныя мелодыі. У 1836 годзе, за год да яго смерці, у Вене выйшла кніга вядомага музыкзнаўца Шлёзінгера «Міхаіл Гузікаў і яго інструмент з дрэва і саломы». Творчая кар'ера Гузікава была нядоўгай: яго кволае здароўе не вытрымала канцэртных нагрузак, і ён памёр ад сухотаў у Ахене ва ўзросце 31 года.
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Пра выканальніцкае мастацтва Гузікава станоўча адклікаліся вядучыя музыканты таго часу, такія як Фелікс Мендэльсон і Фердынанд Хілер. Музыказнаўца Франсуа Феці напісаў пра яго артыкул у сваёй працы «Біяграфіі музыкантаў».
Гузікаў мае вялікае значэнне як стваральнік мадэлі ксілафона, якая выкарыстоўвалася на працягу некалькіх дзесяцігоддзяў практычна без змен. Дзякуючы яму ксілафон змог стаць паўнавартасным інструментам класічнай музыкі.
Арыгінальныя творы Гузікава не захаваліся.
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 5: Гальцы — Дагон / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 5. — С. 522. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 5).
- Гузікаў Міхаіл Іосіфавіч // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 254—255. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]Міхаіл Іосіфавіч Гузікаў на Вікісховішчы |
- Артыкул на старонцы «История евреев Беларуси» Архівавана 15 кастрычніка 2004.
- Артыкул «Гузиков Михаэль Иосеф» у Электроннай яўрэйскай энцыклапедыі
- Гузікаў Міхаіл Іосіфавіч на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях»
- Нарадзіліся 2 верасня
- Нарадзіліся ў 1806 годзе
- Нарадзіліся ў Шклове
- Памерлі 21 кастрычніка
- Памерлі ў 1837 годзе
- Памерлі ў Ахене
- Асобы
- Музыканты паводле алфавіта
- Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, якія не маюць старонак цёзак па прозвішчы
- Нарадзіліся 14 верасня
- Памерлі 27 кастрычніка
- Выканаўцы яўрэйскай музыкі
- Музыканты Польшчы
- Музыканты Беларусі