Міхаіл Гурамавіч Кавелашвілі
| Міхаіл Гурамавіч Кавелашвілі | |||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|
| груз. მიხეილ ყაველაშვილი | |||||||
| | |||||||
|
| |||||||
|
|||||||
|
|||||||
|
|||||||
|
|||||||
| Папярэднік | Саламэ Зурабішвілі | ||||||
|
|
|||||||
| Нараджэнне |
22 ліпеня 1971[1][2][…] (54 гады) |
||||||
| Грамадзянства | |||||||
| Веравызнанне | Грузінская праваслаўная царква | ||||||
| Партыя | |||||||
Міхаіл Гурамавіч Кавелашвілі (груз. მიხეილ გურამის ძე ყაველაშვილი; нар. 22 ліпеня 1971[1][2][…], Bolnisi[d][3][4]) — савецкі і грузінскі футбаліст і палітычны дзеяч. Абраны прэзідэнт Грузіі з 14 снежня 2024 года.
Спартыўная кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]Клубная
[правіць | правіць зыходнік]Пачаў гуляць у Тбіліскім «Лакаматыве»", затым перайшоў у «Дынама», у складзе якога стаў шасціразовым чэмпіёнам Грузіі (1990—1995)[5]. У 1995 годзе перайшоў у уладзікаўказскі клуб «Спартак-Аланія», з якім таксама заваяваў чэмпіёнства.
У 1996 годзе перайшоў у «Манчэстэр Сіці». Пасля вылету клуба з Прэм’ер-лігі Кавелашвілі быў аддадзены ў арэнду ў Швейцарскі «Грасхопер», бо згуляў недастаткова гульняў у Прэм’ер-лізе для атрымання дазволу гуляць у першым дывізіёне. Наступныя дзесяць гадоў гуляў за розныя клубы Швейцарыі. У другой палове 2004 года быў аддадзены на паўгода ў арэнду ў «Аланію»[6].
У зборнай
[правіць | правіць зыходнік]За зборную Грузіі згуляў 46 матчаў, забіў 9 мячоў, па іншых дадзеных — 45 (8)[7].
Палітычная кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]У 2016 годзе быў абраны ў парламент Грузіі ад кіруючай партыі «Грузінская мара». У 2024 годзе быў вылучаны сваёй партыяй на пасаду прэзідэнта Грузіі[8].
14 снежня 2024 года абраны прэзідэнтам Грузіі[9]. 29 снежня 2024 года прыведзены да прысягі.
Спартыўныя дасягненні
[правіць | правіць зыходнік]Камандныя
[правіць | правіць зыходнік]- Шасціразовы чэмпіён Грузіі (1990—1995)
- Чэмпіён Расіі (1995)
- Чэмпіён Швейцарыі (1998)
Асабістыя
[правіць | правіць зыходнік]- Увайшоў у Спіс 33 лепшых футбалістаў чэмпіянату Расіі пад першым нумарам (нападаючы, 1995)[10].
Прыватнае жыццё
[правіць | правіць зыходнік]Жанаты з Тамарай Баграціёні (нар. 1971). У пары трое сумесных дзяцей: Марыям (нар. 1996), Гурам (нар. 2001) і Элізабэт (нар. 2013), а таксама сын Тамары Баграціёні ад першага шлюбу Георгій (нар. 1989)[11].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б Mikhail Kavelashvili // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б Mikheil Kavelashvili // FBref
- ↑ а б საქართველოს ბიოგრაფიული ლექსიკონი — 2001.
- ↑ а б https://fr.euronews.com/my-europe/2024/12/14/qui-est-mikheil-kavelashvili-le-nouveau-president-de-la-georgie
- ↑ Georgia — Championship Winning Teams. Архівавана з першакрыніцы 8 снежня 2013. Праверана 27 сакавіка 2009.
- ↑ Михаил Кавелашвили: Золотой 95-й иногда снится. Архівавана з першакрыніцы 4 сакавіка 2016. Праверана 11 снежня 2012.
- ↑ Статыстыка на сайце National Football Teams (англ.)
- ↑ GD Picks Former Football Player Mikheil Kavelashvili as Presidential Candidate (англ.). Civil Georgia (27 лістапада 2024). Праверана 27 лістапада 2024.
- ↑ Бывший игрок владикавказской «Алании» стал президентом Грузии (руск.). РБК (14 снежня 2024). Праверана 14 снежня 2024.
- ↑ Лучшие игроки российской лиги 1995 года (руск.). sports.ru.
- ↑ РБК.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Михаил Кавелашвили биография, фото, карьера, личная жизнь (руск.). РБК.
- Статистика на legioner.kulichki.com Архівавана 3 студзеня 2025.
- Прэзідэнты Грузіі
- Нарадзіліся 22 ліпеня
- Нарадзіліся ў 1971 годзе
- Нарадзіліся ў Грузіі
- Асобы
- Ігракі ФК Базель
- Ігракі ФК Аарау
- Ігракі ФК Сьён
- Ігракі ФК Люцэрн
- Ігракі ФК Цюрых
- Ігракі ФК Грасхопер
- Ігракі ФК Манчэстэр Сіці
- Ігракі ФК Аланія Уладзікаўказ
- Ігракі ФК Дынама Тбілісі
- Ігракі ФК Лакаматыў Тбілісі
- Ігракі зборнай Грузіі па футболе
- Футбалісты Грузіі
- Футбалісты СССР
- Палітыкі Грузіі
- Палітыкі паводле алфавіта