Міхаіл Джавахішвілі
| Міхаіл Джавахішвілі | |
|---|---|
| груз. მიხეილ ჯავახიშვილი | |
| | |
| Асабістыя звесткі | |
| Імя пры нараджэнні | груз. მიხეილ საბას ძე ადამაშვილი |
| Дата нараджэння | 8 (20) лістапада 1880 |
| Месца нараджэння | |
| Дата смерці | 30 верасня 1937[1] (56 гадоў) |
| Месца смерці | |
| Грамадзянства | |
| Прафесійная дзейнасць | |
| Род дзейнасці | празаік, пісьменнік |
| Жанр | аповесць[d] |
| Мова твораў | грузінская мова |
| Узнагароды | |
| Подпіс |
|
Міхаіл Джавахішвілі (груз. მიხეილ ჯავახიშვილი, 1880, Трыялеці — 30 верасня 1937) — грузінскі пісьменнік, перакладчык.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў сялянскай сям’і ў вёсцы Цэракві. Скончыў ў 1901 годзе вучылішча садоўніцтва і вінаградарства ў Ялце. Друкавацца пачаў у 1903 годзе. У 1906 годзе Джавахішвілі быў прыцягнуты да суда за артыкулы, накіраваныя супраць самадзяржаўя. Бег за мяжу, падарожнічаў па Еўропе і Амерыцы. У 1909 годзе Джавахішвілі з чужым пашпартам вярнуўся на радзіму. Выдаваў часопіс «Эры» («Нацыя»), за што быў судзімы і высланы за межы Каўказа.
Арыштаваны 14 жніўня 1937 года, яго катавалі ў прысутнасці Берыі пакуль ён не падпісаў «прызнанне». Расстраляны 30 верасня 1937 года. Яго маёмасць была канфіскавана, а яго архівы знішчаныя, яго брат расстраляны, а яго ўдава адпраўлена ў ссылку. Джавахішвілі заставаўся пад забаронай цэнзуры да канца 1950-х гадоў, калі ён быў рэабілітаваны, а яго творы перавыдадзеныя.
Раманы: «Квача Квачантырадзэ» (1924), «Джакос Хізнебі» (1925), «Белы каўнер» (1926), «Гіві Шадура» (1928), «Лёс жанчыны» (1936).
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 6: Дадаізм — Застава / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 6. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0106-0 (т. 6).
- ↑ საქართველოს ბიოგრაფიული ლექსიკონი — 2001. Праверана 21 сакавіка 2018.