Міхаіл Ермашкевіч

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Міхаіл Ермашкевіч
Дата нараджэння: 14 ліпеня 1966(1966-07-14) (53 гады)
Месца нараджэння:
Род дзейнасці: мастак
Месца працы:
Вучоба:

Айцец Міхал Ермашкевіч OP (14 ліпеня 1966, Сянно, Віцебская вобласць) — беларускі рымска-каталіцкі дзеяч, дамініканец, мастак.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

З праваслаўна-каталіцкай сям'і. Рэлігійным выхаваннем займалася бабуля. У 1983 паступіў на мастацка-графічны факультэт Віцебскага педінстытута. Пасля сканчэння інстытута быў размеркаваны ў Сянно, дзе працаваў у доме піянераў. Пад уплывам Януша Скенчака ў 1991 уступіў у навіцыят Ордэна дамініканцаў. У 1997 скончыў Філасофска-тэалагічны калегіум айцоў дамініканцаў Папскай тэалагічнай акадэміі. 30 мая 1998 у Кракаве атрымаў святарскае пасвячэнне. Быў накіраваны вікарыем у касцёл Узвышэння Святога Крыжа ў Баранавічах.

З 2000 пробашч касцёла Святой Варвары ў Віцебску. Аўтар многіх абразоў і аўтараў у сваім касцёле, а таксама абразоў у касцёлах у Сянно, Ушачах, віцебскім касцёле Святога Антонія. Пры ім у Касцёле Святой Варвары распачаў дзейнасць Трэці дамініканскі закон, хор «Hossana». Цэлебруе святую Імшу ў трыдэнцкім рытуале, ініцыяваў у парафіі выкананне грыгарыянскага харала. Уваходзіць у склад Секцыі касцёльнай музыкі Канферэнцыі Каталіцкіх біскупаў Беларусі. Пэўны час выкладаў тэалогію ў Віцебскім дзяржаўным універсітэце імя П. М. Машэрава.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Кацярына Віктарава. Дзесяцігоддзе святарскай дзейнасці айца Міхаіла Ермашкевіча ОР. // Ave Maria. № 10, 2008