Міхаіл Жыгімонтавіч

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Міхаіл Жыгімонтавіч
Facial Chronicle - b.13, p. 289 - Michael Zygimantaitis.gif
COA of Gediminaičiai dynasty Lithuania.svg
Князь
 
Нараджэнне: 1380-я г.
Смерць: 1451[1] ці 1452
Пахаванне:
Дынастыя: Гедзімінавічы
Бацька: Жыгімонт Кейстутавіч
Жонка: Ганна

Міхаіл Жыгімонтавіч (Міхайлушка Жігімонтовіч, Баляслаў; 1380-я г. — 1451 або 1452) — князь у ВКЛ.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Сын вялікага князя ВКЛ Жыгімонта Кейстутавіча ад яго першай жонкі, дачкі князя Андрэя Адзінцэвіча.

У 1390 г. разам з бацькам і іншымі быў аддадзены Вітаўтам у заклад да крыжакоў за падтрымку яго ў барацьбе за велікакняжацкі пасад. Калі Вітаўт не стрымаў слова і заключыў з Ягайлам Востраўскае пагадненне 1392 г., ён і іншыя закладнікі былі зняволеныя крыжакамі і пасаджаны ў вязніцу. З 1398 г. ён ізноў у ВКЛ, дзе ажаніўся з Ганнай, дачкой плоцкага князя Земавіта IV. У 14271429 гг. знаходзіўся пры двары вялікага магістра Тэўтонскага ордэна. З 1434 г., калі яго бацька заняў велікакняжацкі пасад, знаходзіўся пры ім, быў прызначаны камандуючым войскамі, што выступілі супраць Свідрыгайлы, і 1 верасня 1435 г. атрымаў над ім перамогу пад Вількамірам, заняў Оршу, узяў у аблогу Віцебск і Полацк. Атрымаў ва ўладанне Слуцк, Хоўхлу, Слонім, землі на Падляшшы. Пасля забойства яго бацькі, у сакавіку 1440 г., некаторыя феадалы, у асноўным на Жамойці, падтрымалі яго кандыдатуру на велікакняжацкі пасад, але ў 1440 г. вялікім князем ВКЛ быў абраны Казімір Ягелончык. Паводле «Хронікі Быхаўца», Казімір, умацаваўшыся на велікакняжацкім пасадзе, падараваў Міхаілу Жыгімонтавічу Бельск, Сураж, Клецк, Койданава, Бранск і Старадуб. У 1439 г. Міхаіл Жыгімонтавіч заснаваў у Койданаве касцёл Святой Ганны, які існуе і цяпер. У Клецку Міхаіл Жыгімонтавіч задумаў змову супраць вялікага князя ВКЛ Казіміра IV, у якой удзельнічалі таксама князі Валожынскія, але яна была раскрыта. Паводле іншых крыніц, Міхаіл Жыгімонтавіч пасля абрання Казіміра IV Ягелончыка вялікім князем ВКЛ выехаў да сваякоў у Мазоўша за падтрымкай у барацьбе супраць яго, потым у Малдову, а затым і да хана Сеід-Ахмеда. У пачатку 1449 г. Міхаіл Жыгімонтавіч з татарскім войскам на кароткі час захапіў у ВКЛ Севершчыну і Кіеў. Пасля шукаў падтрымкі ў Маскве, але там быў зняволены і, паводле некаторых звестак, атручаны.

Зноскі

  1. Bolesław Zygmuntowicz Michał

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Пазднякоў В. Міхаіл Жыгімонтавіч. // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі ў 6 тамах. Т. 5. Мінск. 1999. С. 213.
  • Валахановіч А. І. Міхаіл Жыгімонтавіч. // Памяць. Гісторыка-дакументальная хроніка Дзяржынскага раёна. Мінск. 2004. С. 77-78.