Міхаіл Кандратавіч Буянаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Міхаіл Кандрацьевіч Буянаў)
Міхаіл Кандратавіч Буянаў
Дата нараджэння 28 лістапада 1924(1924-11-28)
Месца нараджэння
Дата смерці ліпень 1944 (19 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Прыналежнасць  СССР
Род войскаў партызаны,
пяхота
Гады службы 19421944
Званне
Сяржант
Сяржант
Бітвы/войны Вялікая Айчынная вайна
Узнагароды і званні
Медаль «Залатая Зорка»
Ордэн Леніна

Міхаіл Кандратавіч Буянаў (19241944) — сяржант Рабоча-сялянскай Чырвонай Арміі, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1945).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Міхаіл Буянаў нарадзіўся 28 лістапада 1924 года ў сяле Жардзяноўка (цяпер — Хамутоўскага раёна Курскай вобласці) у сям’і селяніна. Скончыў сем класаў школы, пасля чаго працаваў у калгасе. У пачатку Вялікай Айчыннай вайны апынуўся ў акупацыі. У канцы студзеня 1942 года, калі ў пасёлку Бярозавае Хамутоўскага раёна быў створаны партызанскі атрад імя Варашылава, Буянаў уступіў у яго і ўдзельнічаў у баях з нямецкімі войскамі. У верасні 1943 года быў прызваны на службу ў Рабоча-сялянскую Чырвоную Армію. Са снежня таго ж года — на франтах Вялікай Айчыннай вайны. Да чэрвеня 1944 года сяржант Міхаіл Буянаў камандаваў стралковым аддзяленнем 609-га стралковага палка 139-й стралковай дывізіі 50-й арміі 2-га Беларускага фронту. Адрозніўся ў час вызвалення Магілёва[1].

Надмагільная пліта на Вайсковых могілках у Магілёве

28 чэрвеня 1944 года Буянаў першым у сваім палку пераправіўся цераз Дняпро ў раёне Магілёва, прарваўся ў траншэю праціўніка і знішчыў кулямётны разлік, які заступаў яго падраздзяленняў шлях. У час баёў у Магілёве аддзяленне Буянава разам з іншымі падраздзяленнямі знішчыла 80 і ўзяло ў палон 123 гітлераўцаў. У баі Буянаў замяніў камандзіра стралковага ўзвода, які выбыў са строю. У ліпені 1944 года Буянаў загінуў у баі. Пахаваны ў Магілёве на Вайсковых могілках па вуліцы Лазарэнкі[1].

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 24 сакавіка 1945 года за «ўзорнае выкананне баявых заданняў камандавання на фронце барацьбы з нямецкімі захопнікамі і праяўленыя пры гэтым мужнасць і гераічнасць» сяржант Міхаіл Буянаў пасмяротна ўзнагароджаны званнем Героя Савецкага Саюза. Таксама быў узнагароджаны ордэнам Леніна. У гонар Буянава названы завулак у Магілёве[1].

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Герои Советского Союза: Краткий биографический словарь / Пред. ред. коллегии И. Н. Шкадов. — М.: Воениздат, 1987. — Т. 1 /Абаев — Любичев/. — 911 с. — 100 000 экз. — ISBN отс., Рег. № в РКП 87-95382.
  • Золотые Звёзды курян. — Воронеж: Центрально-Чернозёмное изд-во, 1966.
  • Навечно в сердце народном. — 3-е изд., доп. и испр. — Минск, 1984.