Міхаіл Канстанцінавіч Гарбачоў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Футбол
Міхаіл Гарбачоў
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Міхаіл Канстанцінавіч Гарбачоў
Нарадзіўся 29 ліпеня 1983(1983-07-29)[1] (40 гадоў)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 183 см
Вага 81 кг
Пазіцыя абаронца
Клубная кар’ера[* 1]
2000 Беларусь РВАР (Мінск) 6 (0)
2000 Беларусь Бярэзіна (Бабруйск) 7 (0)
2001—2006 Беларусь Белшына (Бабруйск) 112 (7)
2007—2012 Беларусь Нафтан (Наваполацк) 159 (13)
2013—2015 Беларусь Белшына (Бабруйск) 70 (2)
2016—2017 Беларусь Нафтан (Наваполацк) 45 (1)
2018 Беларусь Белшына (Бабруйск) 1 (0)
2018 Беларусь Ліда 14 (0)
Нацыянальная зборная[* 2]
2002—2005 Беларусь Беларусь (да 21) 4 (0)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 14 лістапада 2018.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 9 снежня 2017

Міхаіл Гарбачоў (нар. 29 ліпеня 1983, Касцюковічы) — беларускі футбаліст, абаронца.

Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Дзяцінства правёў у Кіраўску, дзе і пачаў займацца футболам[2]. У 16 гадоў адправіўся ў вучылішча алімпійскага рэзерву ў Бабруйск, некаторы час гуляў у мінскім РВАРы. З 2001 года доўгі час гуляў выступаў за бабруйскую «Белшыну», але пасля яе вылету з Вышэйшай лігі па выніках сезона 2006 перайшоў у наваполацкі «Нафтан», дзе хутка стаў асноўным абаронцам.

У студзені 2013 года вярнуўся ў «Белшыну». У бабруйскім клубе стаў выкарыстоўвацца на пазіцыі цэнтральнага абаронцы. У снежні 2013 года падоўжыў кантракт бабруйскім клубам[3].

У сезоне 2014 працягваў гуляць на пазіцыі цэнтральнага абаронцы, дзе чаргаваўся з Арцёмам Бобухам і Валерыем Каршакевічам. У красавіку-маі і ў жніўні 2014 года адсутнічаў з-за траўм. У сезоне 2015 заставаўся асноўным цэнтральным абаронцам каманды, звычайна складаў звязку з Арцёмам Бобухам або Алегам Карамушкам.

У студзені 2016 года стала вядома, што новае кіраўніцтва «Белшыны» плануе развітацца з большай часткай ігракоў, у тым ліку і Гарбачовым[4]. У лютым 2016 года пасля прагляду зноў апынуўся ў «Нафтане»[5], дзе стаў асноўным правым абаронцам. У студзені 2017 года падоўжыў кантракт з навапалачанамі[6]. У першай палове сезона 2017 гуляў у аснове на пазіцыі цэнтральнага абаронцы, але пазней страціў месца ў складзе.

У студзені 2018 года трэніраваўся з «Крумкачамі», а пазней далучыўся да «Белшыны», з якой у лютым падпісаў кантракт[7]. Аднак, з-за траўмы згуляў за бабруйскі клуб толькі ў адным матчы. У ліпені 2018 года перайшоў у «Ліду»[8], дзе стаў іграком асновы. Па заканчэнні сезона ў лістападзе 2018 года пакінуў лідскую каманду[9].

У ліпені 2020 года па выніках крымінальнай справы аб дагаварных матчах быў прысуджаны да 3 гадоў абмежавання волі[10], а ў жніўні быў пажыццёва дыскваліфікаваны АБФФ[11].

Міжнародная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Гуляў за моладзевую зборную Беларусі.

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Mikhail Gorbachev // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. «Молодежь пошла обезбашенная. Парень только деньги получил – и сразу всё слил на контору». Главный домосед белфутбола
  3. Михаил Горбачёв продлил на год контракт с «Белшиной» Архівавана 4 сакавіка 2016.
  4. Михаил Горбачев: «Грустно, что в бобруйский футбол приходят «левые» люди, которые строят из себя непонятно кого»
  5. Михаил Горбачев и Сергей Кондратьев заключили контракты с "Нафтаном", Руслан Гунчак продлил соглашение
  6. Лавал и Горбачев продлили контракты с "Нафтаном"
  7. Горбачев вернулся в "Белшину"
  8. "Лида" подписала Горбачева и арендовала у "Немана" Вегерю
  9. Гнедько и Горбачев покинули "Лиду"
  10. Оглашены приговоры участникам дела о договорных матчах. Алексея Козлова взяли под стражу в зале суда
  11. Захар Волков дисквалифицирован на два года. Кажется, это решение принято в не самый подходящий момент(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 9 сакавіка 2022. Праверана 30 чэрвеня 2021.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]