Міхаіл Канстанцінавіч Кеўра

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Міхаіл Канстанцінавіч Кеўра
Дата нараджэння 7 студзеня 1943(1943-01-07) (81 год)
Месца нараджэння
Род дзейнасці выкладчык універсітэта, урач, тэрапеўт, галоўны ўрач, фармаколаг, загадчык кафедры, медыцынскі адміністратар
Месца працы
Навуковая ступень доктар медыцынскіх навук[1]
Навуковае званне
  • прафесар[d]
Альма-матар
Узнагароды
Ганаровы донар СССР

Міхаіл Канстанцінавіч Кеўра (нар. 7 студзеня 1943, в. Галімшчына Баранавіцкай вобласці БССР) — беларускі вучоны, доктар медыцынскіх навук, прафесар, родапачынальнік клінічнай фармакалогіі ў Рэспубліцы Беларусь.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У 1966 годзе скончыў Мінскі дзяржаўны медыцынскі інстытут і з 1967 года пачаў там працаваць.

У 1973 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю «Фармакологическая характеристика соединения 48/80», матэрыялы якой былі перададзены краінам Савета эканамічнай узаемадапамогі.

Навучаўся Правілам правядзення клінічных выпрабаванняў у Францыі (1992), Германіі (1995), ЗША (1997), Расіі (1995, 1998, 2000).

З’яўляецца членам праўлення Асацыяцыі клінічных фармаколагаў СНД, членам рэдкалегіі навуковых часопісаў: «Ахова здароўя», «Лекавыя сродкі», «Рэцэпт», «Медыцына», «Медыцынскія навіны», «Навіны фармацыі», «Лячэбная справа».

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Першым у Савецкім Саюзе атрымаў званне дацэнта па клінічнай фармакалогіі. Першым у Беларусі пачаў чытаць курс па гэтай дысцыпліне (у МДМІ) і стаў першым загадчыкам створанай ім кафедры

Упершыню ў свеце вызначыў ўдзел індуцыбельнага альфа-фактару некрозу пухлін у генэзе лекавай гастрапатыі, выкліканай нестэроіднымі супрацьзапаленчымі прэпаратамі, і даказаў магчымасць выкарыстання пентаксіфіліна для прафілактыкі гастраінтэстынальных ускладненняў.

Удзельнічаў у стварэнні ў Рэспубліцы Беларусь службы клінічнай фармакалогіі. На працягу 19 гадоў з’яўляўся галоўным пазаштатным клінічным фармаколагам Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь. Аўтар больш за 280 навуковых прац, 7 манаграфій[2].

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Лаўрэат прэміі ЛКСМБ. Узнагароджаны Ганаровымі граматамі Міністэрства аховы здароўя БССР, ЦК ЛКСМБ, ЦК УЛКСМ, Ганаровым Знакам Чырвонага Крыжа і Чырвонага Паўмесяца СССР. Ганаровы донар СССР. У 2012 годзе ўзнагароджаны медалём СНД «За заслугі ў навуковай дзейнасці».

Зноскі

  1. https://www.bsmu.by/page/11/1456/
  2. Кевра Михаил Константинович(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 12 кастрычніка 2022. Праверана 24 ліпеня 2020.