Міхаіл Канстанцінавіч Кірылаў
Міхаіл Канстанцінавіч Кірылаў | |
---|---|
Дата нараджэння | лістапад 1904 (120 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Месца працы | |
Навуковая ступень | кандыдат навук (1950) |
Навуковае званне | |
Альма-матар |
|
Узнагароды |
Міхаіл Канстанцінавіч Кірылаў (нар. лістапад 1904, в. Салыгіна, Цвярскі павет, Цвярская губерня, Расійская імперыя — ?) — педагог, спецыяліст у галіне агульнай педагогікі, гісторыі педагогікі і адукацыі. Кандыдат педагагічных навук (1950), дацэнт (1951). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Працаваў прадаўцом і загадчыкам крамы Бурашаўскага сельпо Калінінскай вобласці (1923 год), сакратаром мясцкама Саюза Работнікаў асветы пры Цверскім гаркаме ВКП(б). З 1923 па 1924 год быў загадчыкам клуба саюза «Медсанпраца» пры Бурашаўскай псіхкалоніі імя доктара Літвінава, старшынём Цверскага павятовага бюро юных піянераў у 1924—1925 гадах, загаддзела Цверскага Укома УЛКСМ, прапагандыстам Цверскага Укома УКП(б) з 1925 па 1926 год, служыў у Чырвонай Арміі з 1926 па 1927 год, працаваў загадчыкам працоўнага клуба швачоў, друкароў і гарбароў у горадзе Калінін. З 1929 года пачаў выкладчыцкую дзейнасць, працаваў выкладчыкам грамадазнаўства школы ФЗВ швачоў, з’яўляўся намеснікам дырэктара па навучальнай частцы навучальна-вытворчага камбіната і школы ФЗВ швачоў горада Калініна (1930—1932), працаваў выкладчыкам палітэканоміі і эканампалітыкі на абласных курсах настаўнікаў Калінінскай вобласці (1932—1933), з’яўляўся дырэктарам і выкладнікам палітэканоміі Калінінскага машынабудаўнічага тэхнікума трэста «ВОВАШ» Наркамцяжпрама (1933—1934).
Скончыў Калінінскі педагагічны інстытут у 1932 годзе, аспірантуру пры Вышэйшым Камуністычным інстытуце асветы ў 1937 годзе.
У 1937—1939 гадах працаваў дырэктарам і загадчыкам кафедры педагогікі Астраханскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута.
З 1939 па 1941 год і з 1945 па 1948 год працаваў дырэктарам Магілёўскага дзяржаўнага педагагічнага і настаўніцкага інстытута.
З 1941 па 1945 год служыў у шэрагах Савецкай Арміі. Браў удзел у Вялікай Айчыннай вайне ў складзе Заходняга і 2-га Беларускага франтоў.
З 1948 года працаваў дырэктарам Брэсцкага настаўніцкага інстытута, а з адкрыццём у 1950 годзе педагагічнага інстытута — дырэктарам Брэсцкага педагагічнага інстытута да лістапада 1952 года. Адначасова з выкананнем абавязкаў дырэктара працаваў загадчыкам кафедры педагогікі і псіхалогіі.
У 1950 годзе абараніў дысертацыю на тэму «Нарысы па гісторыі пачатковай школы Беларусі ў ХІХ і ХХ ст. (з пачатку ХІХ ст. да 1917 г.)».
З’яўляўся дэпутатам Брэсцкай абласнога Савета дэпутатаў працаўнікоў, старшынёй управы Брэсцкага абласнога аддзялення Таварыства па пашырэнні палітычных і навуковых ведаў.
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]- Ордэн Чырвонай Зоркі (1943)
- Медаль «За абарону Масквы» (1944)
- Медаль «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» (1945)
- Ордэн «Знак Пашаны» (1948)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Нарадзіліся ў 1904 годзе
- Нарадзіліся ў СССР
- Выкладчыкі Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Аркадзя Куляшова
- Выкладчыкі Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта
- Кандыдаты навук
- Выпускнікі Цвярскога дзяржаўнага ўніверсітэта
- Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі
- Кавалеры ордэна «Знак Пашаны»
- Узнагароджаныя медалём «За абарону Масквы»
- Узнагароджаныя медалём «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Рэктары Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Аркадзя Куляшова
- Рэктары Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А. С. Пушкіна
- Педагогі СССР
- Педагогі Беларусі
- Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны