Міхал Кезгайлавіч
| Міхал Кезгайлавіч | |||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|
| Задора | |||||||
|
| |||||||
|
|||||||
| Пераемнік | Алехна Судзімонтавіч | ||||||
|
|||||||
| Папярэднік | Пётр Сенька Гедыгольдавіч | ||||||
| Пераемнік | Івашка Вяжэвіч[d] | ||||||
|
|
|||||||
| Нараджэнне | 1405 | ||||||
| Смерць |
не раней за 17 кастрычніка 1476 |
||||||
| Род | Кезгайлы | ||||||
| Бацька | Кезгайла Валімонтавіч[1] | ||||||
| Грамадзянства | |||||||
Міхал Кезгайлавіч (? — 1476) — літоўскі баярын, сын Кезгайлы. Канцлер вялікі літоўскі (з 1446), адначасова намеснік смаленскі (1450—1458) і ваявода віленскі (з 1459).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]З літоўскага баярскага роду Кезгайлаў герба «Задора». Сын кашталяна віленскага Кезгайлы Валімонтавіча. Брат Яна і Дабяслава.
Быў прыбліжаным вялікага князя Казіміра, у часы яго адсутнасці кіраваў дзяржаўнымі справамі.
Ад вялікага князя Казіміра Ягелончыка атрымаў частку Лукомльскай воласці (пазнейшы маёнтак Халопенічы), Дварэц і Ельню ў Новагародскім павеце, Бакштанскую воласць (пазнейшыя Дукора і Смілавічы) у Менскім павеце, у 1465 — Любчу, а таксама Ракаў з складу Заслаўскага княства[2].
Выступаў супраць Фларэнційскай уніі, хоць і быў каталіком[3]. Фундаваў родавую Кезгайлаўскую капліцу Дабравешчання Найсвяцейшай Дзевы Марыі ў Віленскай кафедры[4]. Не пакінуў нашчадкаў.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Пятраўскас Р. Літоўская знаць у канцы XIV—XV ст.: Склад — структура — улада — 2 — Смаленск: 2014. — С. 252, 254. — 386 с. — ISBN 978-5-00076-015-4
- ↑ ЭнцВКЛ 2005.
- ↑ Spieralski Z. Michał Kieżgajło // Polski Słownik Biograficzny. T. XII. — Wrocław-Warszawa-Kraków, 1966—1967. S. 446.
- ↑ Semkowicz W. O litewskich rodach bojarskich zbratanych ze szlachtą polską w Horodle r. 1413 // Miesięcznik Heraldyczny. Organ Towarzystwa Heraldycznego we Lwowie. R. 6. Nr 11—12. 1913.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Насевіч В. Кезгайлы // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — С. 80. — 792 с. — ISBN 985-11-0378-0 (т. 2), ISBN 985-11-0315-2.
- Насевіч В. Л. Генеалагічныя табліцы старадаўніх княжацкіх і магнацкіх беларускіх родаў 12-18 ст. — Мн.: БелЭН, 1993.