Міхаіл Кузьміч Янгель
| Міхаіл Кузьміч Янгель | |
|---|---|
| руск.: Михаил Кузьмич Янгель | |
| | |
| Род дзейнасці | бортынжынер, інжынер |
| Дата нараджэння | 25 кастрычніка (7 лістапада) 1911 |
| Месца нараджэння | |
| Дата смерці | 25 кастрычніка 1971[1] (60 гадоў) |
| Месца смерці | |
| Месца пахавання | |
| Грамадзянства | |
| Месца працы | |
| Альма-матар |
|
| Партыя |
|
| Член у | |
| Узнагароды і прэміі | |
| Аўтограф |
|
Міхаіл Кузьміч Янгель (руск.: Михаи́л Кузьми́ч Я́нгель; 25 кастрычніка (7 лістапада) 1911, Кірэнскі павет[d], Іркуцкае генерал-губернатарства[d] — 25 кастрычніка 1971[1], Масква[1]) — расійкі канструктар ракетна-касмічных комплексаў, акадэмік. Двойчы Герой Сацыялістычнай Працы (1959, 1961). Лаўрэат Ленінскай прэміі.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]У 1931 годзе паступіў у Маскоўскі авіяцыйны інстытут (МАІ), які скончыў з адзнакай па спецыяльнасці «Самалётабудаванне» ў 1937 годзе. У час вучобы быў сакратаром камітэта камсамола МАІ. Пазней з адзнакай скончыў Акадэмію авіяцыйнай прамысловасці СССР (1950).
Канструктар, вядучы інжынер, памочнік галоўнага канструктара, нам. дырэктара, дырэктар завода-філіяла ў КБ М. М. Палікарпава (1935—1944) на авіязаводах № 39, № 84, № 156, № 1 і № 51. Намеснік галоўнага інжынера завода № 155 у АКБ А. І. Мікаяна (1944). Вядучы інжынер у КБ В. М. Мясішчава (1945). Удзельнічаў у распрацоўцы самалётаў І-153, ТИС, працы акцыянернага таварыства «Amtorg Trading Corporation» у ЗША. Арганізаваў даводку знішчальнікаў І-180, І-185, мадыфікацыю самалёта Па-2. У Міністэрстве авіяцыйнай прамысловасці СССР (1946—1948) каардынаваў работы па развіццю самалётабудавання. Начальнік аддзела, намеснік галоўнага канструктара С. П. Каралёва; дырэктар, галоўны інжынер НДІ-88, 1950—1954. Галоўны канструктар АКБ-586 (КБ «Паўднёвае»), Днепрапятроўск (1954—1971). Удзельнічаў у выпрабаванні Р-16, выпадкова выжыў у нядзелінскай катастрофе 1960 года, адышоўшы ў курылку.
Заснавальнік новага кірунку ў ракетнай тэхніцы, заснаванага на выкарыстанні высокакіпячых кампанентаў паліва і аўтаномнай сістэмы кіравання, што істотна павысіла боегатоўнасць ракет стратэгічнага прызначэння. Удзельнічаў у распрацоўцы праектаў ракет Р-5 і Р-7, кіраваў распрацоўкай праектаў ракет Р-11 і Р-12, арганізаваў даследаванні ў галіне аэрадынамікі, балістыкі, матэрыялазнаўства і іншых праблем ракетнай галіны (1950—1954). Узначальваў стварэнне ракетных комплексаў Р-12, Р-14, Р-16, Р-36, касмічных ракет-носьбітаў «Космас», «Космас-2», «Цыклон-2», «Цыклон-3», ракетнага блока месяцовага карабля комплексу Н1-ЛЗ, касмічных апаратаў «Космас». (1954—1971).
Акадэмік АН СССР (1966). Акадэмік АН Украінскай ССР (1961). Доктар тэхнічных навук (1960).
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Янгель Міхаіл Кузьміч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 18. Кн. 1: Дадатак: Шчытнікі — Яя / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2004. — Т. 18. Кн. 1. — 472 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0295-4 (т. 18. Кн. 1).
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- 1 2 3 4 Янгель Михаил Кузьмич // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- Асобы
- Нарадзіліся 7 лістапада
- Нарадзіліся ў 1911 годзе
- Нарадзіліся ў Іркуцкай губерні
- Памерлі 25 кастрычніка
- Памерлі ў 1971 годзе
- Памерлі ў Маскве
- Пахаваныя на Новадзявочых могілках
- Выпускнікі Маскоўскага авіяцыйнага інстытута
- Члены КПСС
- Члены АН СССР
- Кавалеры ордэна Леніна
- Кавалеры ордэна Кастрычніцкай Рэвалюцыі
- Узнагароджаныя медалём «За абарону Масквы»
- Узнагароджаныя медалём «У памяць 800-годдзя Масквы»
- Лаўрэаты Ленінскай прэміі
- Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі СССР
- Узнагароджаныя залатым медалём ВДНГ
- Героі Сацыялістычнай Працы