Міхаіл Львовіч Співак

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Міхаіл Львовіч Співак
Дата нараджэння 6 снежня 1913(1913-12-06)
Месца нараджэння
Дата смерці 27 жніўня 1971(1971-08-27) (57 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Адукацыя
Прафесія тэатральны рэжысёр
Тэатр
Узнагароды
Заслужаны артыст Беларускай ССР

Міхаіл Львовіч Співа́к[1] (6 снежня 1913 — 27 жніўня 1971) — беларускі савецкі тэатральны рэжысёр, Заслужаны артыст Беларускай ССР (1959).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў Кіеве. У 1937 годзе скончыў Маскоўскае тэатральнае вучылішча імя М. С. Шчэпкіна (клас В. М. Пашэннай). Працаваў у тэатрах Масквы, у тым ліку ў Малым тэатры. З 1954 года працаваў у Дзяржаўным рускім тэатры БССР імя М. Горкага ў Мінску: рэжысёр, у 1960—1964 гадах — галоўны рэжысёр. У 1965—1968 гадах — галоўны рэжысёр Ташкенцкага рускага драматычнага тэатра імя М. Горкага. Таксама працаваў на Цэнтральным тэлебачанні Дзяржтэлерадыё СССР[2].

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Творчасці М. Л. Співака былі ўласцівы актыўнасць і самастойнасць творчай думкі[2]. Быў майстрам манументальных сцэнічных палотнаў. Ён дасягаў пераканаўчага сінтэзу рэжысуры, сцэнаграфіі і акцёрскай гульні, дасканалай распрацоўкі масавых сцэн, скульптурнай распрацоўкі мізансцэн. У сваёй працы вельмі паважліва ставіўся да аўтарскага матэрыялу і ўмеў разумна падпарадкаваць творчую фантазію ідэі драматурга[2].

Сярод пастановак, створаных М. Л. Співаком у Дзяржаўным рускім драматычным тэатры БССР

У час працы ў Ташкенцкім рускім драматычным тэатры М. Л. Співак паставіў такія спектаклі, як «Полк ідзе…» па раману М. Шолахава, «Яны змагаліся за Радзіму» (1965), «Цяжкае абвінавачванне» Л. Шэйніна (1967) і інш.[2]

Аўтар эстраднага агляду (сумесна з Л. Якубовічам) «Ад Алімпіі да Лужнікоў» на Цэнтральным тэлебачанні[2].

Зноскі

  1. БелЭн 2002.
  2. а б в г д Спивак Михаил Львович (руск.) / Сайт ДУ «Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя М. Горкага»

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]