Перайсці да зместу

Міхаіл Мікалаевіч Загоскін

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Міхаіл Мікалаевіч Загоскін
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 14 (25) ліпеня 1789[1][2]
Месца нараджэння
Дата смерці 23 чэрвеня (5 ліпеня) 1852 (62 гады)
Месца смерці
Пахаванне
Грамадзянства
Бацька Q131382244?
Жонка Q108909365?
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці драматург, мовазнавец, пісьменнік
Мова твораў руская
Грамадская дзейнасць
Член у
Узнагароды
ордэн Святой Ганны I ступені ордэн Святога Станіслава I ступені ордэн Святога Уладзіміра 3 ступені ордэн Святога Уладзіміра 4 ступені ордэн Святой Ганны 2 ступені ордэн Святой Ганны 4 ступені
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Міхаіл Мікалаевіч Загоскін (руск.: Михаил Николаевич Загоскин) (14 (25) ліпеня 1789, с. Рамзай Пензенскага ўезда, цяпер Макшанскага раёна Пензенскай вобласці — 23 чэрвеня (5 ліпеня) 1852, Масква) — рускі пісьменнік, драматург, аўтар гістарычных раманаў.

З 1802 года служыў у Санкт-Пецярбургу, падчас Айчыннай вайны 1812 года паступіў у апалчэнне, быў паранены пад Полацкам. Пасля вайны быў дырэктарам шэрагу маскоўскіх тэатраў, з 1842 года — дырэктар Аружэйнай палаты.

У літаратуры дэбютыраваў камедыяй «Гарэзнік» (руск.: «Проказник») (1815). У яго п'есах «Багатонаў в вёсцы, ці Сурпрыз самому сабе» (руск.: «Богатонов в деревне, или Сюрприз самому себе») (1821), «Урок халастым, ці Спадчыннікі» (руск.: «Урок холостым, или Наследники») (1822), «Вясковы філосаф» (руск.: «Деревенский философ») (1822), «Рэпетыцыя на станцыі» (руск.: «Репетиция на станции») (1827), «Благародны тэатр» (руск.: «Благородный театр») (1827) знаходзяць перайманне французскай камедыі. Першы раман — «Юры Міласлаўскі, альбо Рускія ў 1612 годзе» (руск.: «Юрий Милославский, или Русские в 1612 году») (1829) карыстаўся вялікай папулярнасцю. Іншыя раманы і аповесці:

  • «Раслаўлёў, альбо Рускія ў 1812 годзе» (руск.: Рославлев, или Русские в 1812 году) (1831)
  • «Аскольдава магіла» (руск.: Аскольдова могила) (1833)
  • «Кузьма Рошчын» (руск.: Кузьма Рощин) (1836)
  • «Спакуснік» (руск.: Искуситель) (1838)
  • «Сумота па Радзіме» (руск.: Тоска по родине) (1839)
  • «Кузьма Пятровіч Мірошаў» (руск.: Кузьма Петрович Мирошев) (1841)
  • «Брынскі лес» (руск.: Брынский лес) (1845)
  • «Рускія ў пачатку XVIII стагоддзя» (руск.: Русские в начале XVIII столетия) (1848)

Пра прыжыццёвую папулярнасць Загоскіна гаворыць такі факт: у вядомай камедыі Гогаля «Рэвізор» галоўны герой, прайдзісвет Хлестакоў, спрабуе выдаць за сваю літаратурную творчасць менавіта раман «Юры Міласлаўскі», але прысутныя ўзгадваюць, што гэта «спадара Загоскіна сачыненне», і Хлестакову даводзіцца апраўдвацца.

Зноскі