Міхаіл Мікалаевіч Тупіцын

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Міхаіл Мікалаевіч Тупіцын
Міхаіл Мікалаевіч Тупіцын.jpg
сцяг
Першы сакратар Брэсцкага абкама КП(б) Беларусі
кастрычнік 1940 — кастрычнік 1946
Папярэднік: Мікалай Кісялёў
Пераемнік: Васіль Чарнышоў
 
Партыя:
Адукацыя:
Дзейнасць: палітык
Нараджэнне: 6 лістапада 1906(1906-11-06)
Смерць: 18 чэрвеня 1993(1993-06-18) (86 гадоў)
Пахаванне:
 
Ваенная служба
Прыналежнасць: Flag of the Soviet Union.svg СССР
Званне:
Капітан дзяржаўнай бяспекі
Бітвы: Вялікая Айчынная вайна
 
Узнагароды:
Ордэн Айчыннай вайны I ступені Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга

Міхаі́л Мікала́евіч Тупі́цын (6 лістапада 1906, в. Суроўка, Сімбірская губерня18 чэрвеня 1993, Масква) — савецкі палітык і афіцэр органаў бяспекі, 1-ы сакратар Брэсцкага абласнога камітэта Камуністычнай Партыі (бальшавікоў) Беларусі (19401946), 1-ы сакратар абкама УКП(б) у Ноўгарадзе Вялікім (19481951).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У 19251929 гадах вучыўся ў педагагічным тэхнікуме ў Ульянаўску, з верасня 1929 года па кастрычнік 1930 года служыў у Чырвонай Арміі, з 1930 — член УКП(б). У 1930—1932 гадах — настаўнік і дырэктар тэхнікума ў Андыжане, у 19321933 гадах — намеснік дырэктара маскоўскага тэхнікума, у 19331936 гадах — сакратар камітэта УКП(б) на фармацэўтычна-хімічным заводзе «8 Сакавіка» і кіраўнік бюро камітэта УКП(б) на заводзе «Парыжская камуна» ў Маскве, у 19361937 гадах — інструктар і начальнік аддзела раённага камітэта УКП(б) у Маскве, з кастрычніка 1937 па жнівень 1938 года — кіраўнік спецыяльнага сектара ЦК КП(б)Б, з жніўня 1938 да сакавіка 1939 года — 1-ы сакратар Сталінскага раённага камітэта КП(б)Б у Мінску.

Затым уступіў у НКУС, з красавіка 1939 па люты 1940 года — начальнік Упраўлення НКУС Палескай вобласці, 7 чэрвеня 1939 прызначаны капітанам дзяржбяспекі, з лютага па кастрычнік 1940 года — 2-гі сакратар гарадскога камітэта КП(б)Б у Беластоку, з кастрычніка 1940 года па кастрычнік 1946 — 1-ы сакратар абласнога камітэта КП(б)Б у Брэсце.

З ліпеня па кастрычнік 1941 года — начальнік аддзела па рабоце сярод войскаў, якія дзейнічаюць у тыле праціўніка штаба Заходняга Фронту і Цэнтральнага Фронту. З кастрычніка 1940 года па кастрычнік 1943 года — 2-гі сакратар абласнога камітэта УКП(б) у Кіраве.

У 19461948 гадах — слухач Вышэйшай партыйнай школы пры ЦК УКП(б), са жніўня да лістапада 1948 года — 2-гі сакратар, з 24 лістапада 1948 года па снежань 1951 года — 1-ы сакратар Наўгародскага абласнога камітэта ВКП(б). Пазней — намеснік начальніка сектара аддзела партыйных, прафсаюзных і камсамольскіх органаў ЦК УКП(б)/КПСС, з лютага 1954 года па студзень 1963 года — намеснік начальніка агульнага аддзела ЦК КПСС, са студзеня 1963 г. па красавік 1969 года — кіраўнік справамі Савета Міністраў РСФСР, затым у адстаўцы.

Пахаваны на Кунцаўскіх могілках[1].

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Узнагароджаны двума ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга, Ордэнам Айчыннай Вайны II ступені і трыма медалямі.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]