Міхаіл Мікалаевіч Шыманскі
Міхаіл Мікалаевіч Шыманскі | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 7 жніўня 1935 (89 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Альма-матар | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | журналіст, публіцыст, кінасцэнарыст |
Прэміі | |
Узнагароды |
Міхаіл Мікалаевіч Шыма́нскі (7 жніўня 1935, в. Пешкі, Бярозаўскі раён, Брэсцкая вобласць) — беларускі журналіст. Заслужаны работнік культуры БССР (1985).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыў у 1963 годзе БДУ. З 1961 года працаваў у газеце «Звязда», з 1970 года ўласны карэспандэнт па Беларусі газеты «Известия», з 1994 года ў газеце «Рэспубліка».
Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь у галіне літаратуры, мастацтва і архітэктуры (1998, у сааўтарстве) — за цыкл публіцыстычных артыкулаў «Беларусь. Час i людзi ў роздуме журналiстаў»
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Друкуецца з 1950 года. Аўтар кнігі нарысаў і публіцыстыкі «Чуем вашы крокі» (1977), «Прага вышыні», «Зямля, дзе я жыву» (абедзве 1980), «Людзі, людзі — зямныя зоркі» (1982), «Без права на памылку» (1985), «Зярняты і зоркі» (1986), «Не спыніся на шляху» (1988), «Тры бярозкі каля агню» (1989), «Добры дзень, Кітай!» (2001), «Кітай з адкрытым сэрцам» (2002), сцэнарыяў дакументальных фільмаў і інш.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 18. Кн. 1: Дадатак: Шчытнікі — Яя / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2004. — Т. 18. Кн. 1. — 472 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0295-4 (т. 18. Кн. 1).
- Нарадзіліся 7 жніўня
- Нарадзіліся ў 1935 годзе
- Нарадзіліся ў Пружанскім павеце (1921—1940)
- Выпускнікі БДУ
- Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь
- Узнагароджаныя медалём «70 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг.»
- Заслужаныя работнікі культуры Беларускай ССР
- Асобы
- Пісьменнікі паводле алфавіта
- Нарадзіліся ў Бярозаўскім раёне
- Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі БССР
- Постаці газеты «Известия»
- Постаці газеты «Звязда»
- Постаці газеты «Рэспубліка»
- Галоўныя рэдактары газеты «Народная газета»