Міхаіл Міронавіч Мартынюк

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Міхаіл Міронавіч Мартынюк
Дата нараджэння 20 снежня 1925(1925-12-20)
Месца нараджэння
Дата смерці 16 верасня 2017(2017-09-16) (91 год)
Месца смерці
Род дзейнасці матэматык, выкладчык універсітэта
Месца працы
Навуковая ступень доктар фізіка-матэматычных навук

Міхаі́л Міро́навіч Мартыню́к (20 снежня 1925, Ліхачы[1], Пружанскі павет Палескага ваяводства, Другая Рэч Паспалітая — 16 верасня 2017, Масква, Расія) — савецкі і расійскі навуковец. Доктар фізіка-матэматычных навук, заслужаны прафесар Расійскага ўніверсітэта дружбы народаў.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў сялянскай сям’і Мірона Мікалаевіча Мартынюка, быў старэйшым у сям’і з яшчэ шасцю дзецьмі[2]. З 1933 года навучаўся ў Ліхацкай польскай школе[3], з 1938 — у пружанскай гімназіі імя Адама Міцкевіча[4], пасля прыходу Саветаў перайшоў у сярэднюю школу № 2 і ўвесну 1941 года скончыў 7 класаў.

З пачаткам ВАВ Ліхачы былі акупаваныя нацыстамі. 17 ліпеня 1942 года Міхалаў бацька быў расстраляны немцамі з усімі мужчынамі вёскі ў пакаранне за напад партызанаў на паліцэйскі ўчастак, сам Міхась уратаваўся толькі дзякуючы веданню нямецкай мовы[2]. Пасля сканчэння акупацыі служыў у зенітным артылерыйскім палку і працаваў настаўнікам нямецкай мовы ў мясцовай школе. У 1947 скончыў Пружанскае педагагічнае вучылішча[3], навучаўся завочна ў Беларускім дзяржаўным універсітэце, працаваў настаўнікам у вёсках Краснае, Руднікі, мястэчку Малечы, горадзе Івацэвічы.

У 1955 годзе пераехаў у Маскву, дзе выкладаў у электратэхнічным тэхнікуме[3]. У 1959 годзе паступіў у аспірантуру Маскоўскага абласнога педінстытута[ru]. З 1963 года выкладаў фізіку ва ўніверсітэце дружбы народаў імя Патрыса Люмумбы. Прафесар кафедры дастасоўнай фізікі, заслужаны прафесар універсітэта[5].

Аўтар больш як 120 навуковых прац і навучальных дапаможнікаў, у тым ліку двух манаграфій.

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  1. Мартынюк 2006, с. 5.
  2. а б Дарья Грекулова. По следам воспоминаний // Дружба. — Российский университет дружбы народов, 30 июня 2010. — № 12 (1386). — С. 4. Архівавана з першакрыніцы 27 снежня 2015.
  3. а б в Зялевіч, Алена. Адданы сын навукі: 16 верасня не стала Міхаіла Міронавіча Мартынюка. Раённыя будні (26 кастрычніка 2017).
  4. Юрый Зялевіч. Вышэй крыжоў і ордэнаў узнагарода — вучні вашы… // «Раённыя будні». — 5 кастрычніка 2002. — С. 3.
  5. Заслуженные профессора Университета (руск.). Главная / О РУДН / Кадровый состав. Российский университет дружбы народов. Праверана 23 снежня 2015.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Михаил Мартынюк. Зигзаги жизни: Автобиографическая повесть; Трудный путь в науку. — М.: Издательство Российского университета дружбы народов, 2006. — 221 с. — ISBN 9785209009597.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]