Міхаіл Міхайлавіч Казлоў
| | |||||||||||||
| Агульная інфармацыя | |||||||||||||
| Поўнае імя | Міхаіл Міхайлавіч Казлоў | ||||||||||||
| Нарадзіўся |
12 лютага 1990[1] (36 гадоў) |
||||||||||||
| Грамадзянства |
|
||||||||||||
| Рост | 177 см[3] | ||||||||||||
| Вага | 70 кг[2] | ||||||||||||
| Пазіцыя | паўабаронца | ||||||||||||
| Інфармацыя пра клуб | |||||||||||||
| Клуб |
|
||||||||||||
| Нумар | 47 | ||||||||||||
| Клубная кар’ера[* 1] | |||||||||||||
|
|||||||||||||
| Нацыянальная зборная[* 2] | |||||||||||||
|
|||||||||||||
Міхаіл Казлоў (нар. 12 лютага 1990, Магілёў) — беларускі футбаліст, паўабаронца гродзенскага «Нёмана».
Клубная кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]З 2008 года гуляў за дубль магілёўскага «Дняпра», з 2010 года стаў трапляць у аснову. У сезоне 2012 як трывалы ігрок асновы дапамог клубу перамагчы ў Першай лізе.
Пасля выхаду ў Вышэйшую лігу захаваў трывалае месца ў аснове, звычайна гуляў на пазіцыі апорнага паўабаронцы. У сезоне 2014 часам выкарыстоўваўся ў якасці флангавага абаронцы.
У студзені 2015 года знаходзіўся на праглядзе ў салігорскім «Шахцёры», але беспаспяхова[4]. У лютым 2015 года разарваў кантракт з «Дняпром»[5] і стаў іграком «Віцебска»[6].
У складзе віцебскага клуба замацаваўся ў якасці асноўнага апорнага паўабаронцы. У ліпені-жніўні 2015 года не гуляў з-за траўмы, пазней вярнуўся ў асноўны склад. Пачатак сезона 2016 прапусціў з-за чарговай траўмы, з чэрвеня зноў стаў асноўным апорным паўабаронцам. У сезоне 2017 выхадзіў на поле ва ўсіх 30 матчах чэмпіянату Беларусі. У сезоне 2018 быў адным з асноўных ігракоў каманды (толькі ў канцы сезона стаў радзей выхадзіць на поле з-за траўмы), дапамог ёй заняць высокае чацвёртае месца ў чэмпіянаце Беларусі, а сам трапіў у спіс 22 найлепшых ігракоў чэмпіянату. У сезоне 2019 заставаўся асноўным іграком віцебскай каманды.
У снежні 2019 года перайшоў у мінскае «Дынама»[7]. У сезоне 2020 пареважна з’яўляўся ў стартавым складзе, у 2021 годзе стаў часцей выхадзіць на замену. У студзені 2022 года падоўжыў кантракт са сталічным клубам[8]. У першай палове сезона 2022 чаргаваў выхады ў стартавым складзе і на замену, з лета замацаваўся ў аснове. У снежні 2022 года па заканчэнні кантракта пакінуў сталічны клуб[9].
У студзені 2023 года стаў трэніравацца з гродзенскім «Нёманам» і неўзабаве афіцыйна папоўніў склад каманды[10]. У студзені 2024 года на два гады падоўжыў кантракт з клубам[11].
Міжнародная кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]У 2011 годзе згуляў адзін матч за моладзевую зборную Беларусі.
Дасягненні
[правіць | правіць зыходнік]- Срэбраны прызёр чэмпіянату Беларусі: 2023
- Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі: 2021
- Уладальнік Кубка Беларусі: 2024
- Пераможца Першай лігі чэмпіянату Беларусі: 2012
- У спісе 22 найлепшых ігракоў чэмпіянату Беларусі: 2018
Статыстыка выступленняў
[правіць | правіць зыходнік]| Сезон | Дывізіён | Клуб | Краіна | Матчы | Галы |
|---|---|---|---|---|---|
| 2008 | дубль | Дняпро | 21 | 0 | |
| 2009 | дубль | Дняпро | 25 | 0 | |
| 2010 | Д1 | Дняпро | 13 | 0 | |
| 2011 | Д1 | Дняпро | 32 | 0 | |
| 2012 | Д2 | Дняпро | 27 | 0 | |
| 2013 | Д1 | Дняпро | 31 | 0 | |
| 2014 | Д1 | Дняпро | 29 | 1 | |
| 2015 | Д1 | Віцебск | 18 | 2 | |
| 2016 | Д1 | Віцебск | 18 | 0 | |
| 2017 | Д1 | Віцебск | 30 | 1 | |
| 2018 | Д1 | Віцебск | 24 | 2 | |
| 2019 | Д1 | Віцебск | 26 | 0 | |
| 2020 | Д1 | Дынама | 21 | 2 | |
| 2021 | Д1 | Дынама | 22 | 0 | |
| 2022 | Д1 | Дынама | 24 | 0 | |
| 2023 | Д1 | Нёман | 27 | 0 |
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Mikhail Kozlov // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б https://dinamo-minsk.by/blr/asnouny-sklad/2022/kazlou-mikhail
- ↑ https://www.fcneman.by/by/komanda/main/842.html
- ↑ Габовда и Козлов не подошли «Шахтеру», серб Чович по-прежнему на просмотре (руск.). by.tribuna.com.
- ↑ Михаил Козлов покинул "Днепр" (руск.). football.by (9 лютага 2015). Праверана 30 студзеня 2024.
- ↑ "Витебск" подписал Михаила Козлова (руск.). football.by (10 лютага 2015). Праверана 30 студзеня 2024.
- ↑ Михаил Козлов подписал контракт с минским "Динамо" (руск.). football.by (17 снежня 2019). Праверана 30 студзеня 2024.
- ↑ Минское "Динамо" продлило контракты с Козловым и Бутаревичем (руск.). football.by (6 студзеня 2022). Праверана 30 студзеня 2024.
- ↑ Хаткевич, Козлов и Наумов покинули минское "Динамо" (руск.). football.by (19 снежня 2022). Праверана 30 студзеня 2024.
- ↑ Официально: Михаил Козлов стал игроком "Немана" (руск.). football.by (26 студзеня 2023). Праверана 30 студзеня 2024.
- ↑ "Неман" продлил контракт с Михаилом Козловым (руск.). football.by (15 студзеня 2024). Праверана 30 студзеня 2024.