Перайсці да зместу

Міхаіл Панцеляймонавіч Балдуман

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Міхаіл Панцеляймонавіч Балдуман
Род дзейнасці акцёр, кінаакцёр
Дата нараджэння 11 (23) ліпеня 1898 ці 12 ліпеня 1898(1898-07-12)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 28 снежня 1983(1983-12-28) (85 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Жонка Natalya Durova[d]
Месца працы
Узнагароды і прэміі
ордэн Леніна Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга ордэн «Знак Пашаны» медаль «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» медаль «Ветэран працы» медаль «У памяць 800-годдзя Масквы»
народны артыст СССР Народны артыст РСФСР заслужаны артыст РСФСР Сталінская прэмія
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Міхаіл Панцеляймонавіч Балдуман (руск.: Михаил Пантелеймонович Болдума́н; 11 (23) ліпеня 1898 ці 12 ліпеня 1898(1898-07-12)[1], Грабарыўка, Падольская губерня — 28 снежня 1983(1983-12-28), Масква) — савецкі акцёр. Народны артыст СССР (1965). Лаўрэат трох Сталінскіх прэмій першай ступені (1946 — двойчы, 1950).

У 1908—1916 гадах вучыўся ў Кішынёўскай мужчынскай гімназіі, у 1916—1920 гадах — у Жмерынскай мужчынскай гімназіі.

У 1921—1922 гадах — акцёр аматарскай трупы Жмерынскага ваенкамата, у 1922—1923 — тэатра Жмерынскага ўстаноўчага сходу прафсаюза чыгуначнікаў «Чыгуначная аўдыторыя», зімой 1923 года — Жытомірскага гарадскога тэатра, у 19 1924—1931 — Рускай дзяржаўнай драмы ў Кіеве (цяпер Нацыянальны акадэмічны тэатр рускай драмы імя Лесі Украінкі).

У 1931—1933 гадах — акцёр Маскоўскага драматычнага тэатра (былы Тэатр Корша). Пасля закрыцця тэатра ў пачатку 1933 года — акцёр МХАТа 2-га.

У 1933—1983 гадах — акцёр МХАТ імя М. Горкага, дзе сыграў на яго сцэне 46 роляў. Першапачаткова ён быў задзейнічаны ў эпізадычных ролях, і сапраўдны поспех прыйшоў да яго ў 1935 годзе.

Быў дублёрам Б. Г. Дабранравава ў «Платоне Крэчэце» А. Я. Карнейчука, У. І. Качалава — у «Трох сёстрах» А. П. Чэхава, Н. П. Хмелева — у «Крамлёўскіх курантах» М. Ф. Пагодзіна.

У кіно — з 1930 года.

Жыў у Маскве на Кузнецкім Мосце ў даходным доме Хамякова. Памёр 28 снежня 1983 года ў Маскве[1]. Пахаваны на Увядзенскіх могілках.

  1. 1 2 Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 21 чэрвеня 2019.