Міхаіл Паўлавіч Клімец

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Міхаіл Паўлавіч Клімец
Род дзейнасці краязнавец
Дата нараджэння 2 ліпеня 1938(1938-07-02)
Месца нараджэння
Дата смерці 22 чэрвеня 2007(2007-06-22) (68 гадоў)
Месца працы
Альма-матар
Узнагароды і прэміі

Міхаіл Паўлавіч Клімец (2 ліпеня 1938в. Роўбіцк Пружанскага павета Палескага ваяводства, цяпер Пружанскі раён Брэсцкай вобласці — 2007) — беларускі краязнавец.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Бацька — Павел Антонавіч Клімец (1906—1953), сталяр, член КПЗБ з 1927 года, палітвязень у міжваеннай Польшчы, пасля верасня 1939 года актыўна ўдзельнічаў ва ўстанаўленні савецкай улады; маці — Алена Адамаўна Барысевіч.

У першыя дні Вялікай Айчыннай вайны Пружаншчына была акупіравана нямецкімі войскамі. У лютым 1943 года гестапа арыштавала Паўла Клімца разам з жонкай, чатырохгадовым Міхаілам і немаўлём Анатолем. Да сакавіка яны ўтрымліваліся ў перасылачных пунктах у Сухопалі, Белавежы, Бельску, Беластоку, затым перавезены ў канцлагер непадалёк чыгуначнай станцыі Чарнавесь у Польшчы. У ім знаходзілася больш за 1 000 вязняў, якія туліліся ў фанерных бараках і працавалі па 15 гадзін у суткі на лесараспрацоўках і ў мэблевых цэхах. Зняволеныя цярпелі ад знясільваючай працы, халадоў, голаду і пабояў аховы, шмат хто хварэў на сухоты і нервовыя захворванні.

У такіх жа невыносных умовах знаходзіліся і малалетнія вязні — больш за 300 дзяцей ва ўзросце да 14 гадоў. Яны ўтрымоўваліся ў дзіцяча-медыцынскім бараку за калючым дротам, у якім гітлераўцы праводзілі медэксперыменты па вывучэнні новых лекаў для нямецкіх салдат, доследы ставіліся нават над дзецьмі-інвалідамі. Дзеці выкарыстоўваліся выключна для ўзяцця донарскай крыві. Працавалі малалетнія вязні і падсобнікамі ў мэблевых цэхах, на гародах і г. д. Міхаіл Паўлавіч успамінаў, што восенню 1943 г. быў жорстка збіты нямецкім ахоўнікам за тое, што з’еў на градцы некалькі бульбін. У выніку атрымаў моцную траўму нагі, якая турбавала яго ўсё жыццё.

У чэрвені 1944 г. чыгуначную станцыю Чарнавесь і лагер, які знаходзіўся побач, моцна бамбілі. Некалькі вязняў загінулі, а Міхаіл быў цяжка паранены, што пасля стала прычынаю інваліднасці. У жніўні 1944 г. лагер быў вызвалены Чырвонай арміяй. Бацька адправіўся на фронт, ваяваў пад Кёнігсбергам.

Пасля вяртання на радзіму П. А. Клімец адбудоўваў спаленыя фашыстамі вёскі, у 1949 г. узначаліў калгас, першы ў Роўбіцкім сельсавеце. У 1953 г. падчас хлебанарыхтовак ён загінуў ад рук бандытаў. Пасля гэтага маці моцна захварэла, з ёю застаўся Міхаіл, а два малодшыя браты (Анатоль і Аляксандр) выхоўваліся ў дзіцячых дамах Шарашова і Кобрына.

Нягледзячы на пасляваенныя цяжкасці, Міхаіл Клімец скончыў Магілёўскае культасветвучылішча, а затым Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (1967). Больш за 15 гадоў працаваў у Пружанскім райкаме ЛКСМБ, затым — у райкаме КПБ, а з 1974 г. — намеснікам начальніка ўпраўлення культуры Брэсцкага аблвыканкама. У 1980—1993 гг. выкладаў гісторыю ў навучальных установах Брэста, працаваў начальнікам аддзела кадраў камбіната «Дываны Брэста». У 1993—2000 гг. узначальваў абласны Савет былых малалетніх вязняў фашызму — інвалідаў 1941—1945 гг., з 2001 г. быў кансультантам выдання «Кто есть Кто в Республике Беларусь».

Міхаіл Паўлавіч Клімец пайшоў з жыцця 22 чэрвеня 2007 г. У 2008 г. выйшла дакументальна-мастацкая кніга Анатоля Крэйдзіча «Михаил Климец. Колесо судьбы».

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Захапленнем стала краязнаўства, яму Міхаіл Паўлавіч прысвяціў больш за 40 гадоў жыцця. Кола яго інтарэсаў было досыць шырокае, аднак цэнтральнымі тэмамі сталі нацыянальна-вызваленчы рух у Заходняй Беларусі, уз’яднанне з БССР і падзеі Вялікай Айчыннай вайны ў рэгіёне. Назапасіўшы матэрыял па савецкай тэматыцы, Міхаіл Паўлавіч заняўся вывучэннем помнікаў гісторыі ў Белавежскай пушчы і яе наваколлях. Яго краязнаўчыя матэрыялы друкаваліся ў розных перыядычных выданнях, увайшлі ў даведнікі «Брест» (1987), «Свод памятников истории и культуры Белоруссии. Брестская область» (1990), кнігі «Памяць» Пружанскага (1992) і Камянецкага (1997) раёнаў, сталі асновай для стварэння ў г. п. Ружаны Пружанскага раёна Кургана Славы ў гонар савецкіх воінаў, якія загінулі ў 1941 г., помніка паўстанцам К. Каліноўскага ў Ружанскай пушчы, мемарыяльнай дошкі У. І. Леніну на Брэсцкім чыгуначным вакзале і інш.

М. П. Клімец з’яўляецца аўтарам больш за 500 артыкулаў, яго асабісты архіў (больш за 6 000 фотаздымкаў і дакументаў) цяпер захоўваецца ў Дзяржаўным архіве Брэсцкай вобласці (фонд 233). Краязнавец прымаў актыўны ўдзел у распрацоўцы турыстычных маршрутаў па Брэсцкай і Гродзенскай абласцях. Матэрыялы, сабраныя ім, папоўнілі фонды Брэсцкага абласнога краязнаўчага музея, музея абароны Брэсцкай крэпасці, музея-сядзібы «Пружанскі палацык».

аграгарадок Роўбіцк, Свята-Георгіеўская капліца.

Цяжкім перыядам жыцця для Міхаіла Паўлавіча сталі гады перабудовы, калі рушыліся ідэалы, за якія змагаўся ўсё жыццё. Асаблівыя адносіны былі ў Міхаіла Паўлавіча да рэлігіі. Нягледзячы на тое, што называў сябе атэістам, ужо ў сталым узросце абвянчаўся з жонкай. Пасля вянчання царкву не наведваў, але цягнуўся да яе, стаў ініцыятарам адраджэння храма ў родным Роўбіцку. Праваслаўную капліцу пабудавалі ў 1993 г. з дапамогай аднавяскоўцаў і пры фінансавай падтрымцы родных Міхаіла Клімца. На памятнай дошцы сярод арганізатараў будаўніцтва капліцы ёсць імя Міхаіла Паўлавіча Клімца.

За сваю грамадскую дзейнасць Міхаіл Клімец узнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны ІІ ступені, медалямі, Ганаровымі граматамі Вярхоўнага Савета БССР, Брэсцкага аблвыканкама, грамадскіх арганізацый, яму прысвоена званне Ганаровага краязнаўца Беларускага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры (1988).

Сям’я[правіць | правіць зыходнік]

Браты:

  • Анатоль Паўлавіч Клімец (10.1.1943-4.9.2001), украінскі бізнесмен, у яго ў Данецку пастаўлены помнік, Анатолем Крэйдзічам напісана біяграфічная кніга «Анатолий Климец. Жизнь и судьба: сага о настоящем человеке» (2005)
    • Павел Анатолевіч Клімец[ru] (нар. 23.7.1967), украінскі палітык, стваральнік і прэзідэнт канцэрна «Алімп», вядомы ўкраінскі бізнесмен і мецэнат.
  • Аляксандр Паўлавіч Клімец (нар. 21.3.1950), навуковец у галіне фізікі і філасофіі;

Працы[правіць | правіць зыходнік]

  • Один из «западников» : [о деятеле национально-освободительного движения в Западной Беларуси, одном из организаторов партизанского движения во время Великой Отечественной войны, Почётном гражданине г. Пружаны Степане Филипповиче Потерухе] / Михал Климец // Заря. 2006. 16 сентября. С. 4.
  • «Беловежская пуща» : презентация книги В. Семакова «Беловежская пуща» / Михаил Климец // Заря. 2002. 13 июля. С. 5.
  • Младший брат Адама Мицкевича : [об историке, этнографе, юристе Александре Мицкевиче (1801—1871)] / Михаил Климец // Заря. 2002. 9 апреля.
  • Ад павета да раёна : з гісторыі Пружанскага раёна / Міхаіл Клімец // Раённыя будні. Пружаны, 2000. 3 мая. С. 2.
  • Задумано — сделано : [о Степане Филипповиче Потерухе — Почётном гражданине г. Пружаны, участнике национально-освободительного движения на Брестчине] / Михаил Климец // Рэспубліка. 1999. 7 кастрычніка. С. 10.
  • Роўбіцк / Міхаіл Клімец, Алесь Курэц // Берасцейскія карані ’98 : гісторыка-краязнаўчы і літаратурны зборнік. Брэст, 1998. С. 131—133.
  • Роўбіцк : гісторыя вёскі / Міхаіл Клімец // Народная трыбуна. 1997. 1 лістапада.
  • Открыт Ровбицкий храм : [об освящении церкви-каплицы в д. Ровбицк] / М. Климец : фото А. Гриба // Заря. 1993. 18 мая.
  • З кагорты камуністаў : [К. Я. Плотнікаў — былы першы сакратар Пружанскага райкама партыі] / Міхаіл Клімец // Раённыя будні. Пружаны, 1991. 24 студзеня.
  • Братская могила советских воинов, Курган Славы / М. П. Климец // Свод памятников истории и культуры Белоруссии. Брестская область. Минск, 1990. С. 367.
  • Деревне — четыре века : [о д. Ровбицк Пружанского района] / Михаил Климец // Заря. 1987. 6 июня.
  • Супраць захопнікаў : [з гісторыі баёў арміі генерала А. П. Тармасава па лініі Гарадзечна — Паддубна — Тэўлі — Стрыгава — Кобрын] / Міхаіл Клімец // Помнікі гісторыі і культуры Беларусі. 1982. № 4. С. 16-17.

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Климец Михаил Павлович // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. Минск, 2009. Т. 1, кн. 1. С. 459.
  • Клімец Міхаіл Паўлавіч / Васіль Ласковіч // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі : у 6 т. Мінск, 1997. Т. 4. С. 199.
  • Климец Михаил Павлович // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Деловой мир СНГ. Минск, 2006. Вып. 3. С. 169.
  • Климец Михаил Павлович // Кто есть Кто в Республике Беларусь : справочное издание / под ред. И. В. Чекалова. Минск, 2004. С. 124.
  • Климец Михаил Павлович // Кто есть Кто. Деловой мир СНГ, 2002. Минск, 2002. Вып. 2. С. 169.
  • Климец Александр Павлович // Кто есть Кто в Республике Беларусь : справочное издание / под ред. И. В. Чекалова. Минск, 2004. С. 123.
  • Климец Анатолий Павлович // Кто есть Кто в Республике Беларусь : справочное издание / под ред. И. В. Чекалова. Минск, 2004. С. 123.
  • Климец Павел Анатольевич // Кто есть Кто в Республике Беларусь : справочное издание / под ред. И. В. Чекалова. Минск, 2004. С. 124.
  • Крейдич, А. Михаил Климец. Колесо судьбы / Анатолий Крейдич. — Брест : СПД «Барановский В. С.», 2008. — 205 с., [36] л. ил.
  • Крейдич, А. Анатолий Климец. Жизнь и судьба : сага о настоящем человеке / Анатолий Крейдич; [ред. П. Сутько]. — Донецк : Новый мир, 2005. — 225 с., [45] л. цв. ил.
  • Дом, в котором жил Климец Павел Антонович. Мемориальная доска Климцу Павлу Антоновичу. Могила Климца Павла Антоновича : [д. Ровбицк] / А. И. Дулебо, В. В. Бенько // Свод памятников истории и культуры Белоруссии. Брестская область. Минск, 1990. С. 365—366.
  • Синкевич, И. Пустить корни, чтобы жить… : [о книге А. Крейдича «Михаил Климец. Колесо судьбы»] / Ирина Синкевич // Заря. 2009. 26 февраля. С. 17.
  • Дзямідаў, С. Міхаіл Клімец — гісторык і краязнаўца / Сяргей Дзямідаў // Краязнаўчая газета. 2007. № 2. С. 4.
  • Чамярыца, А. Кніга пра асобу і пакаленне : [у Брэсцкім дзяржаўным прафесійна-тэхнічным каледжы сувязі адбылася прэзентацыя дакументальна-мастацкай кнігі А. Крэйдзіча «Анатоль Клімец. Жыццё і лёс»] / А. Чамярыца // Народная трыбуна. 2006. 1 красавіка. С. 6.
  • Кіт, А. Кніга пра асобу і пакаленне : [выйшла дакументальна-мастацкая кніга Анатоля Крэйдзіча «Анатоль Клімец. Жыццё і лёс»] / А. Кіт // Раённыя будні. Пружаны, 2006. 17 мая. С. 6.
  • Крейдич, А. Маленькие жертвы геноцида : Михаил Павлович Климец был узником фашистского лагеря Черновесь (Восточная Пруссия) / Анатолий Крейдич // Заря. 2005. 19 апреля.
  • Ласковіч, В. Краязнавец з Роўбіцка : [М. П. Клімец] / Васіль Ласковіч // Народная трыбуна. 2003. 5 ліпеня.
  • Ласкович, В. Почетный краевед : [М. П. Климец] / Василий Ласкович // Заря. 2003. 28 июня. С. 2.
  • Ласковіч, В. Летапісец белавежскага краю : [М. П. Клімец] / Васіль Ласковіч // Народная трыбуна. 1998. 2 ліпеня.
  • Ласковіч, В. След на зямлі : [краязнавец М. П. Клімец з в. Роўбіцк] / Васіль Ласковіч // Раённыя будні. Пружаны, 1998. 7 ліпеня. С. 2.