Міхаіл Паўлавіч Судакоў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Міхаіл Паўлавіч Судакоў
Дата нараджэння 12 красавіка 1920(1920-04-12)
Месца нараджэння
Дата смерці 30 снежня 1943(1943-12-30) (23 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Прыналежнасць СССР
Род войскаў танкавыя войскі
Званне старшы лейтэнант
Бітвы/войны
Узнагароды і званні
Герой Савецкага Саюза ордэн Леніна ордэн Айчыннай вайны II ступені ордэн Чырвонай Зоркі

Міхаіл Паўлавіч Судакоў (нар. 12 красавіка 1920, в. Глазуны, Ржэўскі раён, Цвярская вобласць — 30 снежня 1943, г. п. Лёзна, Віцебская вобласць) — Герой Савецкага Саюза (1944).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Член КПСС з 1943 года. Да вайны працаваў на ліцейна-механічным заводзе ў г. Любліна (цянер у межах Масквы). На фронце з 1941 года. Камандзір танкавага ўзвода гвардыі старшы лейтэнант М. П. Судакоў вызначыўся ў 1943 годзе ў баях за вызваленне Віцебскай вобласці. 25-29 снежня 1943 года каля чыгункі Віцебск-Смаленск і на шашы Віцебск-Орша з узводам знішчыў 40 агнявых кропак, 10 процітанкавых гармат, 6 мінамётаў, 2 бронемашыны, 16 аўтамашын, 2 самаходныя артылерыйскія ўстаноўкі праціўніка, больш за 150 нямекіх салдатаў. Памёр ад ран 30 снежня 1943 года. Пахаваны у гарадскім пасёлку Лёзна, на магіле пастаўлены помнік.

Памяць[правіць | правіць зыходнік]

Імем героя названы вуліцы ў Маскве і Лёзне, на будынку ліцейна-механічнага завода на якім працаваў, устаноўлена мемарыяльная дошка[1].

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Герои Советского Союза: Краткий биографический словарь / Пред. ред. коллегии И. Н. Шкадов. — М.: Воениздат, 1987. — Т. 1 /Абаев — Любичев/. — 911 с. — 100 000 экз. — ISBN отс., Рег. № в РКП 87-95382.