Міхаіл Пліс

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Міхаіл Пліс
Род дзейнасці настаўнік
Дата нараджэння 15 (27) жніўня 1858 ці 25 жніўня (6 верасня) 1859
Месца нараджэння
Дата смерці 29 красавіка 1924(1924-04-29)
Месца смерці
Месца пахавання
Месца працы
Альма-матар

Міхаіл ПЛІС (15 жніўня (27 жніўня) 1858, Гродзенская губерня — 29 красавіка 1924, Вільня) — праваслаўны святар, грамадска-культурны дзеяч, педагог.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Віленскую духоўную праваслаўную семінарыю (1879), рукапаложаны ў сан святара. З 1879 г. настаяцель праваслаўнага прыхода ў Ашмянскім павеце і ў Вільні. З 1.9.1903 выкладаў царкоўнаславянскую мову ў Віленскім жаночым вучылішчы духоўнага ведамства. Працаваў законавучыцелем Узорнай царкоўна-прыходскай школы пры жаночым вучылішчы. У 1903—1907 г. — старшыня праўлення Дапамогавай касы праваслаўнага духавенства Літоўскай епархіі. 21.9.1907 на з’ездзе пры выбарах праўлення Дапамогавай касы абраны яе старшынёй на 1908—1912 г. Удзельнік беларускага хрысціянскага і культурна-асветнага руху.

Пасля Лютаўскай рэвалюцыі (1917) знаходзіўся ў Маскве. У час працы Маскоўскага царкоўнага сабора (1917—1918) быў даверанай асобай будучага патрыярха Ціхана. З вясны 1919 г. — у Вільні, сябра Віленскай духоўнай праваслаўнай кансісторыі, ключар Віленскага кафедральнага сабора. У 1919—1920 г. уваходзіў у склад Цэнтральнай беларускай рады Віленшчыны і Гродзеншчыны, Віленскага беларускага нацыянальнага камітэта. У 1919—1923 г. — выкладчык Віленскай беларускай гімназіі, выкладаў Закон Божы на беларускай мове. Адзін з ініцыятараў стварэння ў 1921 г. у Вільні Святатроіцкага беларускага праваслаўнага таварыства. Быў у ліку заснавальнікаў Таварыства беларускай школы. У 1923 г. удзельнічаў у 1-м з’ездзе выкладчыкаў заходнебеларускіх гімназій. У міжваенны час выступаў за беларусізацыю праваслаўнай царквы ў Заходняй Беларусі. У справе беларусізацыі царкоўна-рэлігійнага жыцця супрацоўнічаў з беларускім праваслаўным святаром М. Галянкевічам.

Аўтар працы па гісторыі праваслаўнай царквы (захоўваецца ў аддзеле рукапісаў Цэнтральнай бібліятэкі Акадэміі навук Літвы).

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларускія рэлігійныя дзеячы XX ст.: Жыццярысы, мартыралогія, успаміны / Уклад. Ю. Гарбінскі. — Мн.-Мюнхен: Беларускі кнігазбор, 1999. ISBN 985-6318-65-3
    • LMABRS, ф. 21, спр.465;
    • Литовские епархиальные ведомости (Вільня). 1907. № 1, 19-20;
    • Krynica (Вільня). 1921. № 29;
    • Сын Беларуса (Вільня). 1924. № 16;
    • ЭГБ, т.5.