Міхаіл Пятровіч Багушэўскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Міхаіл Пятровіч Багушэўскі
Дата нараджэння 11 лістапада 1815(1815-11-11)
Дата смерці 1872
Месца пахавання
Род дзейнасці урач, ваенны ўрач
Альма-матар

Міхаіл Пятровіч Багушэўскі (1815—1872) — беларускі і расійскі медык, штабс-лекар, стацкі саветнік[1][2].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Міхаіл Пятровіч Багушэўскі нарадзіўся 11 лістапада 1815 года. Паходзіў з рускай дваранскай сям’і[3]. Скончыў медыцынскі факультэт Харкаўскага ўніверсітэта, дзе быў казённакоштным выхаванцам, у 1839 годзе[1].

У 1840-м прызначаны ардынатарам ў шпіталь 8-й кавалерыйскай акругі ўкраінскіх ваенных паселішчаў, а ў 1843 годзе перайшоў у 6-ю акругу[1].

У 1845 годзе ў Харкаўскім універсітэце атрымаў званне штаб-лекара, вярнуўся на месца папярэдняй службы, дзе быў прызначаны галоўным лекарам. З 1858 года — малодшы ардынатар Бабруйскага ваеннага шпіталя, затым служыў галоўным лекарам у Старарускім ваенным шпіталі. У 1862 годзе прызначаны дывізіённым лекарам 11-й пяхотнай дывізіі  (руск.)[1].

Звольнены ад службы ў 1871 годзе. Памёр у 1872 годзе. Пахаваны на Мікольскіх могілках Аляксандра-Неўскай лаўры[1].

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • «Электротерапия в нервных болезнях и в параличах в особенности» (Военно-Мед. Журнал, 1862 г., ч. 84, 4)

Зноскі

  1. а б в г д Богушевский, Михаил Петрович (руск.)
  2. А. Крылов-Толстикович «Русские врачи XIX-начала XX вв.»
  3. Богушевский, Михаил Петрович Архівавана 24 мая 2021. (руск.)