Міхаіл Пятровіч Драгаманаў
Міхаіл Пятровіч Драгаманаў | |
---|---|
укр.: Михайло Петрович Драгоманов | |
Дата нараджэння | 18 (30) верасня 1841 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 2 ліпеня 1895[1][2][…] (53 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Бацька | Пётр Акімавіч Драгаманаў[d] |
Маці | Yelyzaveta Drahomanova[d] |
Жонка | Людміла Міхайлаўна Драгаманава[d] |
Дзеці | Святазар Міхайлавіч Драгаманаў[d], Lidia Shishmanova[d] і Ariadna Trush[d] |
Род дзейнасці | антраполаг, гісторык, філосаф, прафесар, літаратурны крытык, палітык, збіральнік народных казак |
Навуковая сфера | літаратуразнаўства, гісторыя, філасофія, эканоміка, фалькларыстыка і палітыка |
Месца працы |
|
Альма-матар | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Міхаіл Пятровіч Драгаманаў (укр.: Михайло Петрович Драгоманов; 6 (18) верасня 1841, Гадзяч — 20 чэрвеня (2 ліпеня) 1895, горад Сафія) — украінскі публіцыст, гісторык, філосаф, эканаміст, літаратуразнавец, фалькларыст, грамадскі дзеяч, прадстаўнік вядомага роду ўкраінскіх грамадскіх і культурных дзеячаў Драгаманавых. Адзін з арганізатараў «Старой грамады» ў Кіеве.
Біяграфічныя звесткі
[правіць | правіць зыходнік]Скончыў Кіеўскі ўніверсітэт (1863), дзе пасля і працаваў. Дацэнт Кіеўскага ўніверсітэта (1864-75). Пасля звальнення за палітычную нядобранадзейнасць эміграваў у Жэневу, дзе ўзначальваў суполку ўкраінскай палітычнай эміграцыі (1876-89). Прафесар Вышэйшай школы ў Сафіі (цяпер — Сафійскі ўніверсітэт) (1889—1895). Брат пісьменніцы Алены Пчолкі, дзядзька Лесі Украінкі і Аксаны Драгаманавай. Яго сын — Драгаманаў Святазар Міхайлавіч.
Грамадская дзейнасць, светапогляд
[правіць | правіць зыходнік]У Жэневе з М. Паўлыкам і С. Падалінскім выдаваў часопіс «Громада», забароненыя ў Расіі творы Т. Шаўчэнкі, П. Мірнага і інш. Прапаведаваў культурна-нацыянальную аўтаномію Украіны. У 1881 выдаў на беларускай мове агітацыйную брашуру С. Падалінскага «Пра багацтва ды беднасць». Працы М. Драгаманава па гісторыі Украіны: «Урывак з гісторыі ўкраінафільства» (1876), «Матэрыялы для маларускай гісторыі ў італьянскіх архівах» (1877), «Погляд на ўкраінскую гісторыю» (1895) і інш. Як эканаміст быў на пазіцыях утапічнага сацыялізму. Прадстаўнік культурна-гістарычнай школы і параўнальна-гістарычнага метаду ў літаратуразнаўстве («Літаратура расійская, велікаруская, украінская і галіцкая», 1873—74, «Шаўчэнка, украінафілы і сацыялізм», 1879, і інш.). Апублікаваў зборнікі ўкраінскага фальклору «Гістарычныя песні маларускага народа» (т. 1—2, 1874—75, з В. Антановічам), «Палітычныя песні ўкраінскага народа 18—19 ст» (1883—85) і інш. Прызнаваў права Беларусі на самастойнае развіццё, асуджаў польскую і рускую палітыку дэнацыяналізацыі беларусаў («Вопыт украінскай палітыка-сацыяльнай праграмы», 1884, «Велікарускі інтэрнацыянал і польска-ўкраінскае пытанне», 1907). М. Паўлык і І. Франко пад уплывам М. Драгаманава ў 1885 скпалі праект украінска-польска-літоўска-беларускага брацтва". У 1886 перапісваўся з беларускім пісьменнікам В. Савіч-Заблоцкім.
Бібліяграфія
[правіць | правіць зыходнік]- Літературно-публіцистичні праці. Т. 1—2. Київ, 1970.
Зноскі
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #118876317 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 6 мая 2014.
- ↑ Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
- ↑ а б Драгоманов Михаил Петрович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Заславський Д., Романченко I. Михайло Драгоманов. — Київ, 1964.
- Злупко С. М. П. Драгаманаў пра Беларусь і беларусаў // Матэрыялы першай навук. канф. па вывучэнню беларуска-ўкраінскіх літаратурных і фальклорных сувязей. Гомель, 1969.
- Беларуская літаратура XIX ст.: Хрэстаматыя. — Мн., 1988. — С. 312—319, 470—471.
- Чабаненка В. Драгаманаў // БЭ ў 18 т. Т. 6. — Мн., 1998.
- Нарадзіліся 30 верасня
- Нарадзіліся ў 1841 годзе
- Нарадзіліся ў Гадзячы
- Памерлі 2 ліпеня
- Памерлі ў 1895 годзе
- Памерлі ў Сафіі
- Пахаваныя на Цэнтральных могілках Сафіі
- Выкладчыкі Сафійскага ўніверсітэта
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Нарадзіліся 18 верасня
- Выпускнікі Кіеўскага ўніверсітэта
- Выкладчыкі Кіеўскага ўніверсітэта
- Гісторыкі Украіны
- Філосафы Украіны
- Грамадскія дзеячы Украіны